Среда, 9 июля 2025

День: 31.05.2023

Лукашэнка падпісаў указ «Аб садоўніцкіх таварыствах»

Лукашэнка падпісаў указ «Аб садоўніцкіх таварыствах»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 155 "Аб садоўніцкіх таварыствах". Дакумент накіраваны на ўстараненне прабелаў і супярэчнасцей у заканадаўстве, якія назбіраліся з улікам практыкі дзейнасці садоўніцкіх таварыстваў, спрашчэнне вырашэння многіх пытанняў, што датычацца іх унутранай арганізацыі, удасканаленне падыходаў да знешняга кіравання таварыствамі, стварэнне ўмоў для развіцця іх інфраструктуры, навядзенне парадку на тэрыторыях. Указам уводзіцца магчымасць перадачы на баланс дзяржаўных энергазабеспячальных арганізацый высакавольтных электрасетак таварыстваў па фактычным стане незалежна ад тэрміну іх уводу ў эксплуатацыю. Прадугледжваецца таксама парадак перадачы ўнутраных сетак з далейшым заключэннем прамых дагавораў электразабеспячэння з грамадзянам
Бронзавыя прызёры рэспубліканскіх спаборніцтваў па летнім мнагаборстве «Здароўе-2023» — навучэнцы каледжа!

Бронзавыя прызёры рэспубліканскіх спаборніцтваў па летнім мнагаборстве «Здароўе-2023» — навучэнцы каледжа!

Сёлета зборную каманду ад Брэсцкай вобласці для ўдзелу ў рэспубліканскіх спаборніцтвах па летнім мнагаборстве «Здароўе-2023» сярод устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі было даручана фарміраваць настаўніку фізкультуры Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа Аляксандру Мацэюку. Бронзавыя прызёры і іх трэнеры — Міхаіл Хмара (крайні злева) і Аляксандр Мацэюк (крайні справа). Як расказвае Аляксандр Віктаравіч, папярэдне на месцах былі праведзены адборачныя туры, па выніках якіх у агульную зборную былі ўключаны і трое навучэнцаў Пружанскага каледжа: Расціслаў Салей, Аляксандр Паўзун і Раман Максімовіч. Разам з напарнікамі яны павінны былі паказаць спрыт і трапнасць у плаванні, стральбе, скачках з месца, спрынце на 30 метраў і кросе на 2-3 кіламетры ў залежнасці ад катэгорыі групы. Хлоп
Контуры кантролю Пружанскага лясгаса: што робяць ва ўстанове для папярэджання лясных пажараў

Контуры кантролю Пружанскага лясгаса: што робяць ва ўстанове для папярэджання лясных пажараў

Пачатак бягучага года выдаўся даволі «макраваты». Здавалася б, сёлета не павінна быць пажаранебяспечных перыядаў і пагроз лясных пажараў. Аднак, як зазначае галоўны ляснічы Пружанскага лясгаса Дзмітрый Козел, з-за папярэдніх засушлівых гадоў вільгаці ў лясах і глебе яшчэ не дастаткова, а таму нават некалькі сонечных дзён адразу пагаршаюць пажарную абстаноўку. — Здаецца, на пазамінулым тыдні дажджы за пару дзён вельмі добра «памачылі» Пружаншчыну, і тады было знята абмежаванне на наведванне лесу, — тлумачыць Дзмітрый Мечыслававіч. — Але майскае сонца і вецер вельмі хутка зноў высушылі да 3-га ўзроўню пажарнай пагрозы. Галоўны ляснічы Пружанскага лясгаса Дзмітрый Козел. Сёлетняя статыстыка паведамляе ўжо пра больш чым 100 узгаранняў па ўсёй рэспубліцы, агнём знішчана звыш 130 гекта
У добры шлях, не згубіўшы свой талент! Пружанская ДШМ імя Р.Р. Шырмы сёлета развіталася з 52 выпускнікамі (+многа фота)

У добры шлях, не згубіўшы свой талент! Пружанская ДШМ імя Р.Р. Шырмы сёлета развіталася з 52 выпускнікамі (+многа фота)

26 мая адбыўся выпускны вечар і справаздачны канцэрт навучэнцаў ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р. Шырмы г. Пружаны» пад назвай «Сузор’е талентаў». Урачыстым маршам прайшлі выпускнікі ад будынка школы мастацтваў да Палаца культуры. Сёлета школа мастацтваў выпусціла ў «вольнае плаванне» 52 таленавітыя зоркі. І хаця момант расставання падаўся маладым людзям адначасова радасным і сумным, яны ўсвядомілі: цяпер перад іх бурлівай энергіяй расчыняюцца новыя дзверы. Вытанчаная і яскравая праграма ў Палацы культуры пачалася кранальным танцам выпускнікоў. Шмат цудоўных песень на розных мовах прагучала ў той вечар, навучэнцы прадэманстравалі віртуозную ігру на музычных інструментах і падрыхтавалі эфектныя харэаграфічныя нумары. А ў фае Палаца культуры працавала неверагодна
Прыхільнікі здаровага ладу жыцця з усёй Пружаншчыны атрымалі значкі «Фізкультурнік Беларусі» (+фота)

Прыхільнікі здаровага ладу жыцця з усёй Пружаншчыны атрымалі значкі «Фізкультурнік Беларусі» (+фота)

Многія жыхары Пружанскага раёна любяць спорт, імкнуцца да фізічнай дасканаласці, таму з кожным годам растуць спартыўныя перамогі землякоў. Поспехі нашых спартсменаў на абласным, рэспубліканскім, міжнародным узроўнях сёння — гэта здаровае пакаленне і росквіт горада і раёна заўтра. 26 мая на базе ДЮСШ № 1 г. Пружаны прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння нагрудных значкоў «Фізкультурнік Беларусі», на якой былі ўшанаваны 33 аматары здаровага ладу жыцця. Да прысутных са словамі віншавання звярнуўся галоўны спецыяліст райвыканкама Аляксей Лапыка: — У нашым раёне, вобласці, рэспубліцы створаны ўсе ўмовы для ўмацавання здароўя нацыі, фізічнага развіцця, падрымання даўгалецця і прадаўжэння жыцця кожнага грамадзяніна нашай краіны. Толькі за апошнія пяць год адкрыта каля 150 спар