Четверг, 19 июня 2025

День: 30.05.2023

Раённы этап «Уладара сяла» адбудзецца ў Ружанах 3 чэрвеня

Раённы этап «Уладара сяла» адбудзецца ў Ружанах 3 чэрвеня

3 чэрвеня 2023 года ў г. п. Ружаны (на тэрыторыі «Ружанскага палацавага комплексу роду Сапег») пройдзе раённы этап рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта сярод маладых сем‘яў «Уладар сяла». Пачатак у 10.00 гадзін.
Лагер «Дубок» гатовы да прыёму наведвальнікаў!

Лагер «Дубок» гатовы да прыёму наведвальнікаў!

25 мая адбылася прыёмка дзяржаўнай выхаваўча-аздараўленчай установы адукацыі «Аздараўленчы лагер «Дубок» Пружанскага раёна» з кругласутачным знаходжаннем дзяцей. Прадстаўнікі розных устаноў і арганізацый на чале са старшынёй камісіі намеснікам старшыні райвыканкама Русланам Супрыновічам і намеснікам старшыні камісіі начальнікам аддзела па адукацыі райвыканкама Ірынай Казарэз наведалі «Дубок» з мэтай кантролю выканання плана падрыхтоўкі ўстановы да аздараўленчай кампаніі 2023 года. Праца па прыёмцы выхаваўча-аздараўленчай установы адукацыі пачалася з даклада выконваючай абавязкі дырэктара лагера Наталлі Дулько. Тэрыторыя лагера прыбрана ад сухой расліннасці і ламачча, знесены дрэвы, якія знаходзіліся ў аварыйным стане, пакладзена тратуарная плітка паміж сталоўкай і клубам
Лукашэнка прыняў з дакладам начальніка Службы бяспекі Прэзідэнта

Лукашэнка прыняў з дакладам начальніка Службы бяспекі Прэзідэнта

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 30 мая прыняў з дакладам начальніка Службы бяспекі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрыя Шахраева. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Прэзідэнту было даложана аб бягучых пытаннях дзейнасці, а таксама аб планах па далейшым удасканаленні работы Службы бяспекі.-0-
Віталь Матвіенка абраны старшынёй раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь»

Віталь Матвіенка абраны старшынёй раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь»

Устаноўчая канферэнцыя Пружанскага раённага аддзялення «Беларускай партыі «Белая Русь» прайшла ў мінулую пятніцу ў гарадскім Палацы культуры. Яе ўдзельнікамі сталі актывісты — прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый горада і раёна. Удзел у форуме прыняў намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Руслан Супрыновіч. З парадкам дня прысутных азнаёміла Таццяна Кашкан, старшыня раённага аддзялення РГА «Белая Русь». Таццяна Канстанцінаўна адзначыла, што 2 мая 2023 года «Беларуская партыя «Белая Русь» была зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі. Цяпер ідзе працэс пабудовы рэгіянальных структур — стварэння раённых і абласных аддзяленняў. — Менавіта наша грамадскае аб‘яднанне ў свой час выступіла з ініцыятывай арганізаваць новую палітычную структуру. У ролі заснавальнікаў ад Пружа
Кіраўнік Дзяржпагранкамітэта і кіраўнікі мясцовай вертыкалі. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні

Кіраўнік Дзяржпагранкамітэта і кіраўнікі мясцовай вертыкалі. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 мая разгледзеў кадравыя пытанні, паведамляе БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы назначыў: Моластава Канстанціна Генадзьевіча - старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне: Хмеля Андрэя Валер'евіча - старшынёй Гродзенскага гарвыканкама, членам Гродзенскага аблвыканкама; Мароза Ігара Аляксандравіча - старшынёй Аршанскага райвыканкама; Ладыгі Анатоля Міхайлавіча - старшынёй Салігорскага райвыканкама; Карловіча Юрыя Пятровіча - старшынёй Клецкага райвыканкама; Пярэдні Вадзіма Аляксандравіча - кіраўніком адміністрацыі Першамайскага раёна г.Мінска.-0-
У Шарашэва ў суботу быў траўмаваны непаўналетні веласіпедыст

У Шарашэва ў суботу быў траўмаваны непаўналетні веласіпедыст

ДТЗ адбылося 27 мая каля 15 гадзін. 24-гадовы жыхар Пружанскага раёна, не маючы права кіравання транспартным сродкам, кіраваў матацыклам «MINSK» і рухаўся па вуліцы Крашэўскага ў гарадскім пасёлку Шарашэва. Па папярэдняй інфармацыі, на скрыжаванні з вуліцай Бараннікава ён учыніў наезд на 6-гадовага веласіпедыста, які перасякаў праезную частку справа налева па ходзе руху матацыкла. У выніку ДТЗ непаўналетні з траўмамі шпіталізаваны. Праводзіцца праверка. Па інфармацыі ДАІ УУС аблвыканкама
Сёння ў раніцай на вадаёме ў Пружанах патануў мужчына

Сёння ў раніцай на вадаёме ў Пружанах патануў мужчына

Раніцай 30 мая ў штучным вадаёме ў 100 метрах ад скрыжавання вуліц Г.-Каляды і Макаранкі прахожыя ўбачылі цела патанулага мужчыны. На месца здарэння былі выкліканы міліцыя і прадстаўнікі раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах. Як было аператыўна ўстаноўлена, загінуў жыхар горада, 1951 г.н. Абставіны здарэння пакуль устанаўліваюцца праваахоўнікамі. Юрый Амельянчук, старшыня раённай арганізацыі ТВВАД Фота носіць ілюстрацыйны характар