Среда, 26 марта 2025

День: 29.05.2023

Пра лічбавы рубель, дэдаларызацыю і рэзервовую валюту. Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком Цэнтрабанка Расіі

Пра лічбавы рубель, дэдаларызацыю і рэзервовую валюту. Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком Цэнтрабанка Расіі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 мая правёў сустрэчу са старшынёй Цэнтральнага банка Расіі Эльвірай Набіулінай, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Вы агульнапрызнаная фігура. Нават нашы ворагі прызнаюць, што Эльвіра Набіуліна вельмі хутка разабралася з пытаннямі эканомікі ў Расіі і валютнымі праблемамі, асабліва ва ўмовах санкцый. Гэта я амаль працытаваў нашых ворагаў. Таму я прасіў бы вас таксама спыніцца на пытанні - шмат пра гэта гавораць - лічбавага рубля. Што гэта такое, як будзем рухацца ў гэтым напрамку. Але самае галоўнае для мяне - гэта ўсё ж такі рэзервовая валюта", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. https://www.youtube.com/watch?v=U2yEqggFCp8 Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што цяпер адбываецца дэдаларызацыя міжнароднай эканомікі. У сувязі з гэтым ён пацікавіўся ме
Карэспандэнты высвятлялі, ці пагражаюць Пружанам аўтамабільныя «пробкі»?

Карэспандэнты высвятлялі, ці пагражаюць Пружанам аўтамабільныя «пробкі»?

У камісію па бяспецы дарожнага руху райвыканкама паступіла некалькі зваротаў ад аўтамабілістаў са скаргамі на заторы, якія перыядычна ўтвараюцца на двух участках у Пружанах — на Т-падобным скрыжаванні вуліц Р. Шырмы — Г.-Каляды, а таксама на вул. Леніна каля СШ № 1. У прыватнасці, заяўнікі прапанавалі для вырашэння праблем устанавіць і там, і там святлафоры. Мы вырашылі праверыць самі, ці сапраўды на названых участках узнікаюць заторныя сітуацыі. У тых зваротах адзначалася, што «пробкі» ствараюцца пераважна раніцай, калі шмат гараджан на аўтамабілях дабіраецца да работы, і ў той жа час бацькі падвозяць дзяцей, а многія рухаюцца пешшу або на веласіпедах. На пешаходных пераходах вадзіцелі вымушаны прапускаць дзяцей, з-за чаго збіраюцца аўтамабільныя калейкі. Некалькі дзён запар карэсп
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Калі на ўчастку вырас мак…

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Калі на ўчастку вырас мак…

— Летась у мяне на градках вырас мак-самасейка. Гэта ўбачыў участковы і загадаў знішчыць расліны, бо будзе штраф. А за што? Я ж гэты мак не садзіла… Адказвае старшы ўчастковы інспектар міліцыі Сяргей Зюзін: — Справа ў тым, што нават мак-самасейка прыцягвае ўвагу тых, хто спажывае наркатычныя рэчывы. А гэта можа стварыць непрыемнасці для гаспадароў градак. Таму ўчастковы інспектар і загадаў знішчыць расліны, каб абараніць ад праблем. Мы не штрафуем людзей адразу, аднак лепш не чакаць заўвагі праваахоўнікаў, а самастойна выдаліць дзікарослыя наркаўтрымліваючыя расліны — мак ці каноплі. А вось за наўмыснае вырошчванне гэтых культур, згодна з арт. 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Республікі Беларусь, прадугледжаны штраф у памеры да 20 базавых велічынь. Калі ж вы ўбачы
«Пружанскі малочны камбінат» 1 чэрвеня чакае ўсіх на адкрыцці новай дзіцячай пляцоўкі каля фірменнага магазіна «Верас» на Палескай!

«Пружанскі малочны камбінат» 1 чэрвеня чакае ўсіх на адкрыцці новай дзіцячай пляцоўкі каля фірменнага магазіна «Верас» на Палескай!

Падарунак з нагоды Дня абароны дзяцей рыхтуе ААТ «Пружанскі малочны камбінат»! У чацвер, 1 чэрвеня, адбудзецца адкрыццё новай дзіцячай пляцоўкі. Яна знаходзіцца на вуліцы Палескай, 5, насупраць «Вераса» — фірменнага магазіна малочнага камбіната. У праграме: гульні і конкурсы, персанажы з мультфільмаў, мноства паветраных шарыкаў і сюрпрызаў. Пачатак у 11.00 гадзін. Прыходзьце ўсёй сям’ёй!