Четверг, 19 июня 2025

День: 28.05.2023

Рэцэпты на Біс. Катлеты рыбныя ад настаўніцы Шчарчоўскай СШ Валянціны Яцук

Рэцэпты на Біс. Катлеты рыбныя ад настаўніцы Шчарчоўскай СШ Валянціны Яцук

Рэцэпт ад настаўніцы пачатковых класаў Шчарчоўскай сярэдняй школы Валянціны Яцук. ІНГРЭДЫЕНТЫ: хек або траска — 1 кг,рэпчатая цыбуля — 2 галоўкі,белы хлеб — 150 г,мука — 1 шклянка,алей — 100 г,цукар — 1 ч.лыжка,перац чорны, соль, паніровачныя сухары. ПРЫГАТАВАННЕ Рыбу ачысціць, вымыць, аддзяліць філе ад костак і пракруціць на мясарубцы разам з падсмажанай цыбуляй і замочанай і адціснутай булкай, заправіць соллю, перцам. Дадаць цукар і муку, змяшаць, каб утварыўся густы фарш. Сфармаваць катлеты, абкачаць у паніровачных сухарах, абсмажыць на алеі, каб з’явілася залацістая скарыначка. Пакласці катлеты ў каструлю, заліць рыбным булёнам (яго можна зварыць з хрыбтоў), паставіць у духоўку на 20 мінут. Падаваць з бульбай. Смачна есці!
33 унікальныя хрысціянскія рэліквіі, пакланіцца якім можа кожны, асвечаны ў пружанскім касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (+многа фота і відэа)

33 унікальныя хрысціянскія рэліквіі, пакланіцца якім можа кожны, асвечаны ў пружанскім касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (+многа фота і відэа)

Сведкі ключавых момантаў гісторыі хрысціянства і сапраўдныя знакі нашай веры… Рэдкія і ўнікальныя рэліквіі, важныя абсалютна для кожнага, хто называе сябе хрысціянінам, цяпер можна ўбачыць у пружанскім касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Трыццаць тры святыні будуць даступныя кожнаму, хто жадае ім пакланіцца і такім чынам звярнуцца да Бога, святых, падзякаваць за апеку і дапамогу. У мінулую нядзелю ў касцёле адбылася інтранізацыя — асвячэнне ўнесеных у храм рэліквій, якую правёў біскуп Пінскай рымска-каталіцкай дыяцэзіі Антоній Дзям’янка. Няйнакш як Боская воля Для храма, на долю якога выпала шмат цяжкасцей, у тым ліку перыяд, калі замест малітваў тут іграла гучная музыка і ладзіліся дыскатэкі, атрыманне рэліквій — падзея значная і запамінальная. А таму і біскупа
Кіраўніцтва раёна віншуе з Днём пагранічніка

Кіраўніцтва раёна віншуе з Днём пагранічніка

Паважаныя воіны-пагранічнікі і ветэраны пагранічнай службы Пружаншчыны! Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды прафесійнага свята! Ахова і ўмацаванне дзяржаўнай граніцы былі і застаюцца найважнейшай гарантыяй нацыянальнай бяспекі краіны, а служба на граніцы — сур’ёзнай школай патрыятызму і вернасці Айчыне. Сёння пагранічнікі не толькі абараняюць рубяжы нашай Радзімы, але і стаяць шчытом на шляху не менш сур’ёзных пагроз — тэрарызму і кантрабанды, наркатрафіку і нелегальнай міграцыі. Выкананне гэтых складаных задач пад сілу толькі прафесіяналам з лепшымі чалавечымі якасцямі — сілай волі і духу, адвагай і цярпеннем. Да ліку такіх, несумненна, адносяцца і пагранічнікі. Паважаныя нашы абаронцы, ваш службовы шлях, ваша жыццё — прыклад адказнасці і прыстойнасці, найвышэйшага праф