Пятница, 23 мая 2025

День: 26.05.2023

Свята вёсак Кавалі і Юндзілы абудзецца 27 мая

Свята вёсак Кавалі і Юндзілы абудзецца 27 мая

27 мая ў 15.00 адбудзецца свята вёсак Кавалі і Юндзілы «З любоўю да людзей і да зямлі». Арганізатары рыхтуюць урачыстае адкрыццё мерапрыемства, віншаванне жыхароў, канцэртную праграму з удзелам Пружанскага аўтаклуба.
Апошні званок сёлета прагучаў для васьмі 11-класнікаў Навасёлкаўскай СШ. Рэпартаж з урачыстай лінейкі (+многа фота)

Апошні званок сёлета прагучаў для васьмі 11-класнікаў Навасёлкаўскай СШ. Рэпартаж з урачыстай лінейкі (+многа фота)

Ох, ужо гэтыя апошнія званкі! Кожны год яны нясуць надзею выпускнікам на светлае і шчаслівае будучае і ў той жа час агортваюць сумам ад расставання з роднай школай, настаўнікамі, якія ўкладвалі ў іх душу, давалі веды, вучылі чалавечнасці. Не стаў выключэннем і год 2023. Па ўсёй краіне свята апошняга званка для вучняў 9-х і 11-х класаў прайшло 25 мая. Прыгожа і ў той жа час урачыста было наладжана яно і ў ДУА «Навасёлкаўская сярэдняя школа Пружанскага раёна». Першымі віталі выпускнікоў, іх бацькоў і гасцей вядучыя — намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Алена Грышкевіч і выхавальніца дашкольнай адукацыі Алена Пракаева. Потым на ўрачыстую лінейку былі запрошаны выпускнікі 11 класа — шэсць хлопчыкаў і дзве дзяўчынкі. Пасля падняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь прагучаў Дзяр
Разлілося гукамі «Пеўчае поле»: у свяце-конкурсе сёлета прынялі ўдзел 47 калектываў з Брэсцкага і Гродзенскага рэгіёнаў (+многа фота)

Разлілося гукамі «Пеўчае поле»: у свяце-конкурсе сёлета прынялі ўдзел 47 калектываў з Брэсцкага і Гродзенскага рэгіёнаў (+многа фота)

У народных спевах умяшчаецца ўся жыццёвая мудрасць мінулых стагоддзяў. На працягу нашай слаўнай гісторыі, ва ўсе часы продкі стваралі фальклор, беражліва перадавалі нашчадкам культурныя здабыткі і тым самым захоўвалі нацыянальную ідэнтычнасць беларусаў. На радзіме народнага артыста Беларусі, фалькларыста Рыгора Раманавіча Шырмы шануюць яго спадчыну і працягваюць важную справу выдатнага сына Пружанскай зямлі. У мінулую нядзелю ў райцэнтры адбылося адкрытае рэгіянальнае свята-конкурс вакальна-харавога мастацтва «Пеўчае поле», на які традыцыйна сабралася шмат таленавітых і творчых людзей. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі аддзел культуры Пружанскага райвыканкама, Пружанская раённая цэнтралізаваная клубная сістэма і гарадскі Палац культуры. Пачэсная місія вызначыць лепшых на ко
Лукашэнка: у Беларусі з цеплынёй ставяцца да грузін і разлічваюць памножыць вынікі супрацоўніцтва

Лукашэнка: у Беларусі з цеплынёй ставяцца да грузін і разлічваюць памножыць вынікі супрацоўніцтва

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Грузіі з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "Шлях да ўтварэння сучаснай грузінскай дзяржавы прадаўжаўся не адно тысячагоддзе, напоўненае гераічнай барацьбой, перыядамі росквіту і цяжкіх выпрабаванняў. З гонарам, вялікай адвагай і годнасцю прайшлі яго жыхары гэтай цудоўнай зямлі, - гаворыцца ў віншаванні. - У Беларусі з цеплынёй ставяцца да грузін, якія ўвасабляюць найбагацейшую культуру, непаўторны каларыт і гасціннасць свайго роднага краю". За гады суверэнітэту Беларусь і Грузія дасягнулі значных поспехаў у развіцці двухбаковых эканамічных, навуковых, культурных сувязей, аснову якіх заўсёды складалі павага і давер. "Упэўнены, абапіраючыся на гістарычна аб