
Дзяўчаты з танцавальнай студыі «Ружовая пантэра» занялі другое месца на чэмпіянаце па сучасных танцах!
У Брэсце прайшоў чэмпіянат па сучасных танцах «Беларускае Сузор’е Танца». Спаборніцтву быў прысвоены А клас, што адпавядае самаму высокаму ўзроўню правядзення падобных мерапрыемстваў.
Ацэньвала дзяцей кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі высокакваліфікаваныя танцоры міжнароднага класа, харэографы са шматгадовым стажам, чэмпіёны ў street- і hip-hop-напрамках.
Такі сур’ёзны чэмпіянат не напалохаў выхаванцаў студыі сучаснага танца «Ружовая пантэра», якія прымалі ўдзел у спаборніцтве і прадставілі творчыя нумары ў розных намінацыях. Сваім талентам падзялілася і каманда з шасці пружанскіх танцорак. Многія дзяўчынкі ў той дзень дэбютавалі на вялікай прэстыжнай сцэне. Як адзначыла кіраўнік танцавальнай студыі «Ружовая пантэра» Маргарыта Грынёва, ім удалося ўтаймаваць хваляванне і…