Четверг, 16 января 2025

День: 21.05.2023

«Талент – разумець сваю палавінку». Мікалай Аляксандравіч і Таццяна Іванаўна Цыпурка адзначылі залатое вяселле

«Талент – разумець сваю палавінку». Мікалай Аляксандравіч і Таццяна Іванаўна Цыпурка адзначылі залатое вяселле

12 мая сямейная пара Цыпурка з Гарадзечна адзначыла залатое вяселле. 50 гадоў Мікалай Аляксандравіч і Таццяна Іванаўна клапатліва, з павагай і пяшчотай нясуць сваё каханне праз жыццёвыя буры і выпрабаванні лёсу, пад-трымліваюць і шануюць адзін аднаго. Мы сустрэліся з сям’ёй Цыпурка, каб даведацца пра сакрэт такіх трывалых адносін. Мікалай Аляксандравіч быў трэцім дзіцём у сям’і, што жыла ў вёсцы Брантоўцы. Скончыўшы Зельзінскую сямігадовую школу, падлетак паступіў у Ваўкавыскі сельскагаспадарчы тэхнікум, але забраў дакументы... дзеля прыгод. — Мне захацелася спазнаць сябе, кінуць выклік невядомасці, сутыкнуцца з дарослымі выпрабаваннямі. І ўвачавідкі пабачыць мора. Я вырашыў паехаць на вучобу ў горад Гусеў Калінінградскай вобласці, — пагружаецца ва ўспаміны Мікалай Цыпурка. — Мн
Пружанскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў арганізуе прававы прыём грамадзян

Пружанскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў арганізуе прававы прыём грамадзян

Пружанскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў арганізуе прававы прыём грамадзян Практыка правядзення прававых прыёмаў грамадзян для прафсаюзаў традыцыйная. Чарговы такі прыём адбудзецца 25 мая. Прыём пройдзе 25 мая з 09.00 да 11.00 гадзін у ДУА «Дзіцячы сад № 3 г. Пружаны» (г. Пружаны, вул. Юбілейная, д. 16); з 11.00 да 13.00 у Пружанскім раённым аб’яднанні прафсаюзаў (г. Пружаны, вул. Шырмы, д. 17, каб. 223). Правядуць прыём пракурор Пружанскага раёна Аляксандр Міхайлавіч Вярбіцкі і галоўны прававы інспектар працы Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Анатолій Міхайлавіч Пятручык. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл.: 2-04-81.
У Пружанскай паліклініцы можна прайсці мамаграфічнае даследаванне

У Пружанскай паліклініцы можна прайсці мамаграфічнае даследаванне

Рак малочнай залозы (РМЗ) на працягу 30 гадоў займае перадавую пазіцыю ў анкалагічным захворванні жаночага насельніцтва эканамічна развітых краін свету. Рызыку захварэць на РМЗна працягу жыцця мае кожная дзявятая жанчына. І нягледзячы на тое, што пік захворвання прыпадае на ўзроставую групу 60-74 гады, прыкладна 35% яго выпадкаў адзначаецца ў жанчын працаздольнага ўзросту. Што тычыцца Пружанскага раёна, то рак малочнай залозы займае ў нас, як і на Брэстчыне ў цэлым, другое месца сярод усіх анкалагічных захворванняў у жанчын (пасля раку скуры). І поспех лячэння гэтага захворвання напрамую залежыць ад яго стадыі. Менавіта ранняя дыягностыка ў пераважнай большасці выпадкаў ратуе здароўе і жыццё пацыентак. Спецыфіку работы мамографа добра ведае рэнтгенлабарантТаццяна Шчэрбанёва Што тако