
Заняткі фізкультурай у дзіцячым садзе № 5 г. Пружаны спрыяюць рознабаковаму развіццю выхаванцаў
Першыя арганізаваныя, змястоўныя і асабліва яскравыя заняткі фізкультурай з’яўляюцца ў жыцці дзіцяці ў пару, калі яно наведвае садок. Ужо тут, ва ўстанове дашкольнай адукацыі, прафесійныя педагогі мэтанакіравана фарміруюць фізічныя якасці выхаванцаў, спрыяючы тым самым іх рознабаковаму развіццю. Для дзетак жа фізкультура — гэта вялікая радасць, захапляльнае баўленне часу, магчымасць даць волю сваёй энергіі. У гэтым мы пераканаліся самі, калі завіталі на адзін з такіх заняткаў у дзіцячым садзе № 5 г. Пружаны.
У той дзень чарговую «трэніроўку» арганізавала для выхаванцаў сярэдняй групы кіраўнік фізічнага выхавання Дзіна Станеўка. Дастаткова было толькі пачуць спакойны, упэўнены голас і ўбачыць шчырыя, добрыя, зіхатлівыя вочы гэтага педагога, каб зразумець, што яе душа адкрыта для ўсі