У ЗАГСе ўшанавалі сямейныя пары-юбіляры
Мы любім цытаваць выказванне класіка пра тое, што ўсе шчаслівыя сем‘і – аднолькавыя, але ці часта задумваемся, што стаіць за гэтымі словамі?
Што насамрэч аб‘ядноўвае жанчыну і мужчыну ў адно цэлае і прымушае жыць разам не год і не два – усё свядомае жыццё? Штамп у пашпарце? Клятва вернасці, прынесеная каля алтара? Агульныя дзеці, дом, гаспадарка? Магчыма, і так, толькі каб захаваць і пранесці праз гады свае пачуцці, патрабуецца і ўзаемная павага, і ўменне слухаць і чуць сваю палавінку, і цэлая навука саступаць пры разыходжанні ў меркаваннях, і сапраўднае мастацтва памірыцца пасля сваркі...
Ды і гэта далёка не ўсе сакрэты шчаслівага сямейнага жыцця, будаўніцтва якога на самай справе патрабуе немалых намаганняў. Пра гэта добра ведаюць і сямейныя пары, якія напярэдадні Міжнароднага