Сёлета музей Пружанскага лясгасу адзначае 20-гадовы юбілей
Раней існавала добрая традыцыя, калі розныя прадпрыемствы і арганізацыі стваралі ўласныя музейныя пакоі, каб захаваць памяць пра сваю дзейнасць для нашчадкаў. У многіх школах дзейнічалі такія гістарычныя экспазіцыі, асобныя памяшканні выдзяляліся на заводах і ў канторах. На жаль, нямнога такіх музеяў захавалася да нашага часу. Яшчэ больш каштоўным здаецца існаванне падобных тэматычных аб’ектаў у свеце цяперашніх спроб змянення гістарычнай праўды...
Экскурсію для вучняў Хараўской школы праводзіць ляснічы Бярозаўскага лясніцтва Аляксандр Варчук
А можна было б на рэальных прыкладах паказваць падрастаючаму пакаленню, як працавалі дзяды, якія праблемы і жыццёвыя пытанні яны вырашалі, што мелі для гэтага і як будавалі рэчаіснасць. Напрыклад, як гэта робяць у Пружанскім лясгасе, музей яког