
Напярэдадні Дня акушэркі і медыцынскай сястры карэспандэнты завіталі ў акушэрскае аддзяленне Пружанскай ЦРБ
Не існуе нязначных прафесій. Прэстыж той ці іншай часам вызначаецца стэрэатыпамі грамадства. Але ўсё ж такі ёсць праца, якая вызначаецца сярод шэрагу астатніх сваёй высакароднасцю і значнасцю, бо звязана яна... з новым жыццём. 5 мая адзначаўся Міжнародны дзень акушэркі, а 12-га – медыцынскай сястры. Напярэдадні гэтых дат мы сустрэліся з персаналам акушэрскага і гінекалагічнага аддзялення стацыянара Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы, каб даведацца, як праходзяць будні спецыялістаў.
Урач акушэр-гінеколаг загадчыца акушэрскага і гінекалагічнага аддзялення Святлана Карповіч, урач гінеколаг Яўгенія Карачун, старшая акушэрка Ірына Курыловіч
Загадчыцай акушэрскага і гінекалагічнага аддзялення стацыянара з’яўляецца ўрач акушэр-гінеколаг Святлана Карповіч, працоўны стаж якой скла