Жыхарка Смаляніцы Людміла Яроцкая прымае ўдзел у рэспубліканскім праекце «Культурная спадчына Беларусі» і стварае пано «Карта Беларусі»
Калі мы завіталі да Людмілы Яроцкай у Смаляніцу, жанчына была занята вышываннем. Пад яе ўмелымі рукамі на вялікім кавалку палатна распускала чырвоныя крылы над яркімі кветкамі нябачаная птушка.
Людміла Яроцкая за работай
– Гэтая птушка сімвалізуе мясцовы традыцыйны роспіс на шкле, – тлумачыць Людміла Міхайлаўна. – Калі хто не ведае, то гэты роспіс у свой час адрадзіла народны майстар Беларусі Марыя Кулецкая, а сёлетняй вясной ён на рэспубліканскім узроўні быў прызнаны аб‘ектам нематэрыяльнай спадчыны.
– А што наогул атрымаецца? – цікавімся мы.
– Карта Беларусі, – усміхаецца майстрыха.
Сапраўды, у рамках рэспубліканскага праекта «Культурная спадчына Беларусі» майстры ўсіх рэгіёнаў удзельнічаюць у стварэнні нашага нацыянальнага сімвала. Кожны раён Брэстчыны – свая адметнасць: