
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў арганізавала гісторыка-патрыятычны аўтапрабег «Дарогамі Перамогі. Сувязь пакаленняў»
Гісторыка-патрыятычны аўтапрабег «Дарогамі Перамогі. Сувязь пакаленняў» прайшоў 5 мая. Арганізатарам гэтай акцыі выступіла раённае аб’яднанне прафсаюзаў, а ўдзельнікамі былі прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў раёна.
Адзначу, што на працягу руху аўтакалоны з дзяржаўнымі сцягамі і сцягамі прафсаюзаў, грамадскіх арганізацый мы спыняліся не толькі каля помнікаў вызваліцелям Пружаншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, брацкіх магіл ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, але і ў памятных месцах, звязаных з дзейнасцю партызанскіх атрадаў і інш.
Першы наш прыпынак быў у аграгарадку Шані. Тут ля помніка савецкім воінам, партызанам і мірным жыхарам, якія загінулі ў баях за незалежнасць нашай Радзімы, расстраляным і па-зверску закатаваным фашыстамі, сабраліся вучні, настаўнікі, жыха