Понедельник, 2 декабря 2024

День: 12.05.2023

Рэпартаж са святкавання 78-й гадавіны Вялікай Перамогі ў Пружанах

Рэпартаж са святкавання 78-й гадавіны Вялікай Перамогі ў Пружанах

Сонца 9 мая ззяла асабліва ярка, паветра было насычана пахам квітнеючых садоў, а ў душы гучала песня «Дзень Перамогі». Вось і прыйшоў 78-мы мірны май... Адкрыліся святочныя мерапрыемствы ў Пружанах з мітынга на брацкім пахаванні, што на гарадскіх могілках па вуліцы Горка. Удзел ва ўшанаванні герояў, якія аддалі свае жыцці за вызваленне Пружан ад фашысцкай нечысці, прынялі старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, старшыня райсавета дэпутатаў Мікалай Кудравец, намеснікі старшыні райвыканкама, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук, прадстаўнікі ваеннага камісарыята, моладзь. У гэты дзень не было радавога мерапрыемства, усе былі галоўнымі па-свойму. Адно з асноўных – шэсце па вуліцах Пружан святочнай калоны і мітынг каля помніка спаленым вёскам. У галаве ўрачыстай
Напярэдадні 9 мая кіраўніцтва раёна віншавала ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Івана Міхайлавіча Алякумава

Напярэдадні 9 мая кіраўніцтва раёна віншавала ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Івана Міхайлавіча Алякумава

Традыцыйна з нагоды Дня Перамогі кіраўніцтва раёна віншуе ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, людзей, якія ўвачавідкі сутыкнуліся з фашысцкай навалай, мужна змагаліся за кожны сантыметр матчынай зямлі, сваімі намаганнямі адстаялі нашу незалежнасць. Адной з такіх асоб з’яўляецца Іван Міхайлавіч Алякумаў, які зведаў пах пораху, удзельнічаў у Курскай бітве, а пасля вайны шмат гадоў працаваў на Пружаншчыне, быў і зараз з‘яўляецца жаданым госцем у навучэнцкіх і працоўных калектывах. У госці да ветэрана завітала вялікая дэлегацыя. Сярод прысутных былі старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Момлік, старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Таццяна Кашкан, дырэктар тэрытарыяльна
Вучань СШ № 3 Арсеній Валасевіч падрыхтаваў праект пра свайго прадзеда, які быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны

Вучань СШ № 3 Арсеній Валасевіч падрыхтаваў праект пра свайго прадзеда, які быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны

Установы адукацыі Пружанскага раёна далучыліся да рэспубліканскай акцыі «Мая сям’я – мая краіна», прымеркаванай да Дня Перамогі і Дня сям’і. У СШ № 3 г. Пружаны быў распрацаваны цэлы комплекс разнастайных мерапрыемстваў, актыўны ўдзел у якіх прынялі і дзеці, і дарослыя. Напрыклад, вучань 9 «А» класа, член рэдкалегіі школьнай газеты «Пераменка» Арсеній Валасевіч у рамках акцыі «Я памятаю. Я ганаруся» правёў грунтоўную работу і стварыў тэматычную прэзентацыю пра свайго прадзеда, які прымаў удзел у Вялікай Айчыннай вайне. У падрыхтоўцы праекта хлопцу дапамагала кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні, настаўнік гісторыі Галіна Сідарэнка. Прапануем вам матэрыял Арсенія Валасевіча пра свайго прадзядулю. «Я хачу расказаць вам пра свайго прадзеда Васіля Ігнатавіча Валасевіча – удз
У дзіцячай школе мастацтваў імя Р.Р. Шырмы прайшоў канцэрт «Песні Перамогі»

У дзіцячай школе мастацтваў імя Р.Р. Шырмы прайшоў канцэрт «Песні Перамогі»

Свята Перамогі ўваходзіць у наша жыццё з успамінаў нашых дзядоў і прадзедаў, са старых фатаграфій, адкуль глядзяць на нас маладыя людзі, якія зведалі страшную вайну і ніколі не сталі старымі, не ўбачылі сваіх унукаў і праўнукаў... Свята ўваходзіць з пяшчотай галінкі бэзу, якая разгойдваецца на лёгкім ветрыку, з цішынёй міру і дабрабыту. У гэтае свята мы спяваем песні, што пелі і людзі, якія прайшлі вайну, бо мы адзіныя з імі. У дзіцячай школе мастацтваў імя Р.Р. Шырмы прайшоў агульнашкольны вечар, прысвечаны Дню Перамогі. Пачаўся канцэрт з песні «Смуглянка» ў выкананні ансамбля трубачоў пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Леўчука. Кадры мінулых гадоў праносіліся перад вачыма, калі гучала кампазіцыя «Кінахроніка» ад узорнага хору «Вітанак» (кіраўнік Ірына Буланькова). Гімнам кахання і вернасц