Суббота, 26 апреля 2025

День: 11.05.2023

Фотафакт. Свой час настане і для дзіцячай пляцоўкі каля «Вераса»

Фотафакт. Свой час настане і для дзіцячай пляцоўкі каля «Вераса»

Многія з пружанцаў паспелі заўважыць, што каля магазіна «Верас», які знаходзіцца за райвыканкамам, на вул. Палескай, 5, з’явілася прыгожая дзіцячая пляцоўка. Яе ўжо спрабуюць асвоіць бацькі з дзецьмі. Але не трэба спяшацца. Як паведамілі нашай рэдакцыі прадстаўнікі ААТ «Пружанскі малочны камбінат», а менавіта дзякуючы аднаму з галаўных прадпрыемстваў горада гэты прыгожы куток адпачынку з’явіўся тут, пляцоўка пакуль не зусім гатовая да гульняў. Яшчэ не закончыўся мантаж канструкцый, трэба, каб само поле крыху ўмацавалася. Адкрыццё дзіцячай пляцоўкі плануецца 1 чэрвеня, якраз у Дзень абароны дзяцей. Пачакайце, не спяшайцеся, час прыйдзе, і тады вашыя дзеці ўдосталь атрымаюць асалоду ад атракцыёнаў, згуляюць у міні-футбол. Беражыце тое, што робіцца для людзей! Віктар Ільюш
Хто атрымае тытул «Каралева вясна»? Даведаемся 13 мая ў Палацы культуры

Хто атрымае тытул «Каралева вясна»? Даведаемся 13 мая ў Палацы культуры

Палац культуры горада Пружаны запрашае на конкурс творчасці і таленту «Каралева вясна». Асаблівасць конкурсу ў тым, што яго ўдзельніцамі стануць жанчыны «залатога ўзросту». Конкурс пройдзе ў працоўную суботу, 13 мая, у 15.00 гадзін, у вялікай зале Пружанскага гарадскога Палаца культуры. Уваход свабодны. 0+.