Среда, 15 января 2025

День: 07.05.2023

Рэцэпты на Біс. Кабачковыя «спагеці» ад урача Таццяны Шамаль

Рэцэпты на Біс. Кабачковыя «спагеці» ад урача Таццяны Шамаль

Рэцэпт ад урача агульнай практыкі Пружанскай ЦРБ, дыетолага-нутрыцыёлага, мамы ў дэкрэце Таццяны Шамаль. ІНГРЭДЫЕНТЫ: сметанковае масла — 10 г,малады кабачок — 300 г,філе курынае ці індычкі — 200 г,памідоры чэры — 100 г,соль, папрыка, сухі часнок, смятана 10% — 1 ст. лыжка,сыр — 50 г. Як спецыяліст-дыетолаг, адзначу, што суадносіны калорыі/бялкі/тлушчы/вугляводы на 100 г складаюць 82/12/3/4. ПРЫГАТАВАННЕ Адвольна нарэзаць філе і абсмажыць на масле да гатоўнасці. Дадаць да мяса нарэзаны доўгай саломкай кабачок, разрэзаныя напалову чэры, соль, спецыі і тушыць усё 5 мінут. Дадаць смятану, перамяшаць, патушыць яшчэ мінутку. Пры падачы пасыпаць цёртым сырам. Надзвычай смачная, лёгкая і пажыўная вячэра гатова! Смачна есці!
«Вясна Перамогі» Барыса Ланінскага: новая персанальная выстава напярэдадні Дня Перамогі адкрылася ў «Пружанскім палацыку»

«Вясна Перамогі» Барыса Ланінскага: новая персанальная выстава напярэдадні Дня Перамогі адкрылася ў «Пружанскім палацыку»

Да Дня Перамогі ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» адкрылася персанальная выстава мастака Барыса Ланінскага. Барыс Васільевіч нарадзіўся ў 1927 годзе ў г. Горкі на Магілёўшчыне, дзе і сустрэў Вялікую Айчынную вайну 14-гадовым юнаком. Горад у ваенны час быў акупіраваны немцамі. Хлопчык стаў відавочцам фашысцкіх рэпрэсій, устанаўлення «новага нямецкага парадку», знішчэння насельніцтва Горак. І ў такіх цяжкіх абставінах юны Барыс пачаў маляваць. Ніякіх мастацкіх школ Барыс Васільевіч не заканчваў. Падбіраць і змешваць фарбы навучыўся сам. Многаму вучыўся, гледзячы на карціны вядомых мастакоў. Асабліва былі яму даспадобы творы Шышкіна, якога лічыў у нейкім родзе сваім настаўнікам. У арсенале яго работ ёсць карціны, натхнёныя творчасцю гэтага вядомага мастака. Многія сюжэты Барыс Ва
Пружанскі райвыканкам віншуе прадстаўнікоў СМІ, сувязі і паліграфічнай сферы з прафесійнымі святамі!

Пружанскі райвыканкам віншуе прадстаўнікоў СМІ, сувязі і паліграфічнай сферы з прафесійнымі святамі!

Паважаныя работнікі сродкаў масавай інфармацыі, сувязі і паліграфічнай галіны Пружаншчыны! Прыміце шчырыя віншаванні з вашымі прафесійнымі святамі! Гэтыя традыцыйныя майскія святы аб’ядноўваюць людзей самых розных прафесій — журналістаў, выдаўцоў, паліграфістаў, распаўсюджвальнікаў друкаванай прадукцыі, сувязістаў, дзякуючы якім грамадства атрымлівае аператыўную і праўдзівую інфармацыю пра найважнейшыя падзеі ў краіне і за яе межамі, можа аб’ектыўна ацаніць рэаліі сённяшняга жыцця. Ад грамадзянскай пазіцыі работнікаў вашай сферы, умення цвёрда і аргументавана адстойваць інтарэсы сваёй краіны залежыць непахіснасць народных традыцый і дзяржаўнага суверэнітэту. Згуртаваныя агульнай справай, вы ствараеце інфармацыйную прастору і фарміруеце грамадскую думку. Дзякуй вам за апера