Воскресенье, 28 мая 2023

День: 05.05.2023

Вынікі ацяпляльнага сезону, гатоўнасць да новага і пытанні эканомікі разгледзелі на пасяджэнні райвыканкама з удзелам намесніка міністра энергетыкі Дзяніса Мароза

Вынікі ацяпляльнага сезону, гатоўнасць да новага і пытанні эканомікі разгледзелі на пасяджэнні райвыканкама з удзелам намесніка міністра энергетыкі Дзяніса Мароза

Чарговае пасяджэнне Пружанскага райвыканкама прайшло напярэдадні, 4 мая. У яго рабоце прымалі ўдзел намеснік міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Дзяніс Мароз, першы намеснік генеральнага дырэктара, галоўны інжынер РУПЭ «Брэстэнерга» Мікалай Водзіч, начальнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў Аляксандр Квасаў. Па першым пытанні «Аб выніках ацяпляльнага сезона 2022-2023 года і задачах па падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду 2023-2024 года» выступіў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Гук. Быў дадзены даволі падрабязны аналіз таго, як спрацавалі суб’екты гаспадарання ў ацяпляльны перыяд, названы аб’ектыўныя альбо суб’ектыўныя прычыны аўралаў, адключэнняў, аварый. Было адзначана, што ёсць кацельні, дзе катл
Часцінку полымя ад Вечнага агню на Паклоннай гары даставілі ў Пружаны ўдзельнікі аўтапрабегу «Агонь Памяці» (+многа фота)

Часцінку полымя ад Вечнага агню на Паклоннай гары даставілі ў Пружаны ўдзельнікі аўтапрабегу «Агонь Памяці» (+многа фота)

З 2017 года расійскі грамадскі рух «Агонь Памяці» праводзіць аўтапрабегі, якія спачатку арганізоўваліся па расійскіх рэгіёнах, а з нядаўняга часу ахапілі і нашу краіну. У бягучым годзе была запланавана чарговая акцыя, якая на гэты раз закранула літаральна ўсе вобласці Беларусі ў перыяд з 30 красавіка па 5 мая. Раніцай 3 мая працяглая аўтакалона, упрыгожаная сцягамі і наклейкамі на машынах, прыехала ў Пружаны, каб прыняць удзел у мітынгу, што прайшоў каля помніка спаленым вёскам. Падобныя аўтапрабегі нездарма носяць назву «Агонь Памяці». Удзельнікі акцыі прывезлі ў наш райцэнтр часцінку Вечнага агню, што незгасальна гарыць многія дзесяцігоддзі на мемарыяльным комплексе на Паклоннай гары ў Маскве. Сустрэў гасцей намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч, які падкрэсліў,
Напярэдадні Дня Перамогі віншаванні прымаюць ветэраны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай, якія пражываюць на Пружаншчыне

Напярэдадні Дня Перамогі віншаванні прымаюць ветэраны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай, якія пражываюць на Пружаншчыне

З павагай і пашанай ставімся мы да ветэранаў. Волатамі, якія звышчалавечымі намаганнямі здабылі Перамогу, з’яўляюцца для нас ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Як да пакутнікаў ставімся да людзей, што знайшлі ў сабе сілы выжыць у канцлагерах, выстаяць, не зламацца ў фашысцкім рабстве. Напярэдадні вялікага свята намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Сяргей Дзямідаў, а таксама прадстаўнікі райваенкамата, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, аўтаклуба наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікаў працоўнага фронту, вязняў і блакаднікаў, якія пражываюць у горадзе, каб павіншаваць іх з надыходзячым 9 Мая. Мы наведалі
Дзень друку аб’ядноўвае тысячы захопленых і творчых майстроў слова

Дзень друку аб’ядноўвае тысячы захопленых і творчых майстроў слова

 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў друку з прафесійным святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "Гэта свята аб'ядноўвае тысячы захопленых і творчых майстроў друкаванага слова - прадаўжальнікаў нацыянальных традыцый журналістыкі і асветы, - гаворыцца ў віншаванні. - Прыгажосцю мовы і сілай таленту ў сучасным патоку падзей і фактаў вы дапамагаеце вылучыць галоўнае, зноў і зноў адкрываючы людзям свет інфармацыі, аналітыкі, даведачнай і мастацкай літаратуры, у якім пераплецены веды і мудрасць пакаленняў. Кожная ваша публікацыя або выдавецкі праект уносяць свой уклад у развіццё грамадства, умацаванне дзяржаўнасці і маральных арыенціраў". Кіраўнік дзяржавы падзякаваў работнікам і ветэранам галіны за адданасць прафесіі, прынцыповую