Усё ў парадку ў аўтапарку: прадпрыемства наведала начальнік міжраённага аддзела абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы
З нагоды Адзінага дня бяспекі працы, які прайшоў у нашым раёне 28 красавіка, калі адзначаўся Сусветны дзень аховы працы, былі праведзены мерапрыемствы ў пружанскіх арганізацыях. Сустрэчы з працоўнымі калектывамі і маніторынг вытворчасці праводзілі члены раённай камісіі райвыканкама, а таксама спецыялісты абласных наглядных устаноў. У прыватнасці, аўтапарк № 11 наведала начальнік Бярозаўскага міжраённага аддзела абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Ірына Рудзь.
Начальнік міжраённай інспекцыі Ірына Рудзь праводзіць агляд майстэрні разам з дырэктарам аўтапарку №11 Анатолем Вакульчыкам, галоўным інжынерам Аляксандрам Бельскім і начальнікам аддзела аховы працы і бяспекі руху Вадзімам Папічыцам.
Перад сустрэчай з калектывам прадпрыемства Ірына Сцяпанаўна агледзела