Суббота, 18 января 2025

День: 01.05.2023

Нечаканы прыезд у Гродна, эксперыменты на палях і праграма дзеянняў для краіны. Вынікі рэгіянальнага тыдня Прэзідэнта

Нечаканы прыезд у Гродна, эксперыменты на палях і праграма дзеянняў для краіны. Вынікі рэгіянальнага тыдня Прэзідэнта

Рабочы графік Прэзідэнта Беларусі заўсёды вельмі насычаны падзеямі. Аляксандр Лукашэнка праводзіць нарады і рабочыя сустрэчы па найбольш актуальных пытаннях развіцця краіны, рэгулярна бывае ў рэгіёнах, робіць замежныя візіты і сам прымае замежных гасцей, размаўляе з журналістамі, падпісвае ўказы і законы. І нават калі публічных мерапрыемстваў няма, гэта зусім не значыць, што кіраўнік дзяржавы не працуе. Зрэшты, і ў час адпачынку, ці гэта хакейная трэніроўка або сячэнне дроў, Аляксандр Лукашэнка не-не ды і знойдзе падставу для чарговага даручэння. Як ён любіць гаварыць, трэба ва ўсім ісці ад жыцця. Праект "Тыдзень Прэзідэнта" - для тых, хто хоча ісці ў нагу з кіраўніком дзяржавы, быць у курсе самых актуальных заяў і рашэнняў беларускага лідара. Як Лукашэнка ацаніў фінальны матч чэмпі
Лукашэнка: Першамай аб’ядноўвае ўсіх, хто працуе на карысць Радзімы

Лукашэнка: Першамай аб’ядноўвае ўсіх, хто працуе на карысць Радзімы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў са Святам працы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "Стаўшы сапраўды народным, Першамай аб'ядноўвае людзей розных пакаленняў, усіх, хто працуе на карысць Радзімы, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Добрасумленнае і адказнае стаўленне да справы дало магчымасць беларусам выстаяць у самыя складаныя перыяды гісторыі і пабудаваць незалежную дзяржаву. Служэнне агульнай мэце заўсёды было і застаецца крытэрыем поспеху і прызнання на нашай зямлі. Ствараючы і рэалізуючы задумы і мары, мы надаём жыццю сэнс, асабістымі поспехамі і дасягненнямі прымнажаем нацыянальны здабытак". Аляксандр Лукашэнка пажадаў, каб кожны чалавек знайшоў сваё прызванне, якое прыносіла б радасць новых адкрыццяў і сама
Знаёмцеся: пераможца конкурсу па падпісцы на «Раённыя будні», вадзіцель-паштальён Анатоль Семянчук

Знаёмцеся: пераможца конкурсу па падпісцы на «Раённыя будні», вадзіцель-паштальён Анатоль Семянчук

Умець не толькі выслухаць чалавека, але і пачуць яго жаданні, намеры, просьбы — гэта талент. Менавіта так лічыць вадзіцель-паштальён Анатоль Семянчук. Гэты спецыяліст ужо не адзін раз станавіўся героем газетных публікацый, але амаль кожны год журналісты атрымліваюць чарговую нагоду сустрэцца з гэтым сапраўдным «чалавекам на сваім месцы». На пачатку бягучага года Анатоль Фёдаравіч стаў безумоўным пераможцам конкурсу па падпісцы на «Раённыя будні» практычна па ўсіх намінацыях. Як удалося яму дабіцца такіх вынікаў? Назваць дасведчаным ветэранам гэтага спецыяліста нельга, бо ён працуе ў паштовай сувязі раёна толькі дзявяты год. Хаця справа не ў працягласці працы, таму што і за год можна зрабіць тое, што не атрымалася ў папярэдніка за дзесяцігоддзі. Галоўнае, як лічыць наш герой, не механіч
35 гадоў працуе ў газавай службе Аляксандр Бабрук

35 гадоў працуе ў газавай службе Аляксандр Бабрук

Увесь гэты час Аляксандр Бабрук працуе на адным месцы -- у газавай службе. Скончыўшы Пружанскі аграрны тэхнікум, хлопец з Шубічаў адразу трапіў на тэрміновую армейскую службу. Пасля дэмабілізацыі ўдалося працаўладкавацца ў раённае ўпраўленне газавай гаспадаркі. Спачатку быў слесарам аварыйнай службы, потым стаў вадзіцелем гэтага ж падраздзялення. Варта адзначыць, што спецыялісты аварыйнай брыгады — сапраўдныя майстры на ўсе рукі, здольныя выканаць любую задачу. Вось і Аляксандр Яўгенавіч не толькі круціць баранку, але і прымае ўдзел у рамонце газавага абсталявання, падключэнні газавых прыбораў і іншых справах. У свой час Аляксандр Бабрук вучыўся гэтаму ў ветэранаў прадпрыемства — Аляксандра Іванавіча Казака, Фёдара Сцяпанавіча Люкевіча і іншых калег. Пасля тую ж навуку сам перадава
Сваю прафесію яшчэ будучы за школьнай партай выбраў ляснічы Гарадзечненскага лясніцтва Ігар Янушка

Сваю прафесію яшчэ будучы за школьнай партай выбраў ляснічы Гарадзечненскага лясніцтва Ігар Янушка

Ляснічы Гарадзечненскага лясніцтва Ігар Янушка сваю прафесію выбраў яшчэ за школьнай партай. Задоўга да выпускных іспытаў ён ведаў, куды будзе паступаць, і мэтанакіравана рыхтаваўся да гэтага. У 1991 годзе завочна паступіў у Беларускі тэхналагічны інстытут імя Кірава (цяпер Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт) на спецыяльнасць «Лесасадова-паркавая гаспадарка». У той жа год адразу пайшоў працаваць у лясную гаспадарку. За 30 з лішнім гадоў быў лесніком, памочнікам ляснічага, працаваў у Бярозаўскім, Лыскаўскім, Ліноўскім лясніцтвах, пакуль не ўзначаліў падраздзяленне ў в. Гарадзечна. Як успамінае Ігар Васільевіч, яму пашанцавала сустрэцца з выдатнымі прафесіяналамі сваёй справы, сярод якіх ён узгадвае Уладзіміра Мікалаевіча Панасевіча і Віталія Аляксандравіча Пракаповіча. Пад
Шчасце — мірна працаваць!

Шчасце — мірна працаваць!

Згадзіцеся, жыццё кожнага з нас без выключэння непарыўна звязана з працай: і тут маецца на ўвазе праца не толькі па прафесіі, але і шчыраванне на сваім прысядзібным участку, клопаты гаспадара і гаспадыні, работа над сабой, над сваім характарам і самаўдасканаленнем… Але вялікім каштоўным здабыткам і ўніверсальным сродкам руху наперад з’яўляецца толькі праца мірная, стваральная. Тады яна будзе так проста, нязмушана рабіць нас шчаслівымі, патрэбнымі. А вось падчас нядаўняга рэспубліканскага суботніка жыхары Пружаншчыны ўпэўніліся яшчэ ў адной пазітыўнай уласцівасці сумеснай працы: яна як нельга лепш аб’ядноўвае, згуртоўвае, збліжае людзей. І як жа здорава, калі побач з дарослымі працуюць і дзеткі! Вось і актыўная трохгадовая дзяўчынка Ксенія Клім, выхаванка ДУА «Дзіцячы сад №3 г. П
Кіраўніцтва Пружанскага раёна віншуе са Святам вясны і працы!

Кіраўніцтва Пружанскага раёна віншуе са Святам вясны і працы!

Паважаныя жыхары Пружаншчыны! Прыміце самыя цёплыя віншаванні са Святам вясны і працы! Мяняюцца часы, але гэты святочны вясновы дзень застаецца адным з самых любімых у нашай краіне. Першамай сімвалізуе павагу да чалавека-працаўніка, з першым майскім днём звязаны надзеі на добрыя перамены, згоду і мір у грамадстве. У гэты святочны дзень дзякуем усім землякам, якія добрасумленна і на высокім прафесійным узроўні працуюць на карысць раёна ў розных галінах і сферах жыццядзейнасці. Асаблівыя словы падзякі ветэранам — усім, хто добрасумленна працаваў на карысць нашай роднай краіны. Сёння вельмі важна захаваць добрыя традыцыі, закладзеныя шматлікімі пакаленнямі, і выхаваць у нашых дзецях любоў і павагу да людзей працы, пачуццё абавязку і адказнасці. Ад усёй душы жадаем усім у гэты свя