Вторник, 19 мая 2026

Месяц: Апрель 2023

Трактарыст-машыніст Аляксандр Місюля, які больш за 40 гадоў працуе ў ААТ «Жураўлінае», атрымае медаль «За працоўныя заслугі»

Трактарыст-машыніст Аляксандр Місюля, які больш за 40 гадоў працуе ў ААТ «Жураўлінае», атрымае медаль «За працоўныя заслугі»

Актуально, Новости, Профессия, Сельское хозяйство
У нашай краіне на першым плане, з гонарам адзначым, знаходзяцца людзі, якія сваёй шчырай і адданай працай умацоўваюць суверэнітэт роднай Беларусі, робяць яе яшчэ больш прыгожай і непаўторнай. Дзяржава стараецца падтрымаць сваіх грамадзян і матэрыяльна, і маральна, забяспечыць спакойнае і годнае жыццё. Традыцыяй стала адзначаць тых беларусаў, якія аддана працуюць на зямлі, чэсна жывуць, паказваючы такім чынам прыклад для астатніх. 27 сакавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 78, згодна з якім за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу, дасягненне высокіх паказчыкаў 23 чалавекі ўдастоена медаля «За працоўныя заслугі». У спісе ўзнагароджаных — і прадстаўнікі Брэстчыны, сярод іх — трактарыст-машыніст сельскагаспадарча
Першы абласны конкурс «Педагог сацыяльны года» прайшоў у Пружанах. У ліку пераможцаў — Сняжана Аніська з СШ №4!

Першы абласны конкурс «Педагог сацыяльны года» прайшоў у Пружанах. У ліку пераможцаў — Сняжана Аніська з СШ №4!

Актуально, Год мира и созидания, Профессия
30 сакавіка ў Палацы культуры прайшоў першы абласны конкурс «Педагог сацыяльны года». Арганізавалі яго галоўнае ўпраўленне па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і ДУА «Брэсцкі абласны сацыяльна-педагагічны цэнтр» для таго, каб павышаць эфектыўнасць работы ўстаноў адукацыі па сацыяльна-педагагічнай падтрымцы вучняў, вывучаць і распаўсюджваць перадавы вопыт работы ў галіне, заахвочваць і прафесійна стымуляваць спецыялістаў. Наш горад у якасці гледачоў конкурсу наведала больш за 350 дэлегатаў з рэгіёнаў Брэстчыны. У Палацы культуры гасцей сустракала выстава, падрыхтаваная спецыялістамі ў галіне адукацыі Пружанскага раёна. Настаўнікі і вучні розных адукацыйных устаноў прадставілі ўвазе дэлегацыі свой лепшы вопыт, сур’ёзныя дасягненні ў праектнай, даследчыцкай дзейнасці. Наведвальнікі выст
Тэртэль: варта чакаць сур’ёзнай эскалацыі становішча ў нашым рэгіёне

Тэртэль: варта чакаць сур’ёзнай эскалацыі становішча ў нашым рэгіёне

Новости
Варта чакаць сур’ёзнай эскалацыі становішча ў нашым рэгіёне. Пра гэта заявіў журналістам старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Тэртэль, перадае БелТА. «Варта чакаць сур’ёзнай эскалацыі становішча ў нашым рэгіёне. Яна звязана з шэрагам абставінаў. Мы канстатуем, што на тэрыторыі Польшчы, Украіны, Літвы, Латвіі, Чэхіі існуюць лагеры па падрыхтоўцы баевікоў», — сказаў Іван Тэртэль. З вясны гэтыя сілы плануюць актывізацыю тэрарыстычнай дзейнасці на тэрыторыі Беларусі. Больш падрабязна -- на сайце БЕЛТА.
Лукашэнка 5-6 красавіка прыме ўдзел у пасяджэнні ВДС і сустрэнецца з Пуціным

Лукашэнка 5-6 красавіка прыме ўдзел у пасяджэнні ВДС і сустрэнецца з Пуціным

Актуально, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5-6 красавіка зробіць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. У Маскве 6 красавіка кіраўнік дзяржавы прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Удзельнікі мерапрыемства разгледзяць ход выканання Асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады і саюзных праграм. Яшчэ адна ключавая тэма - распрацоўка Канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы. Традыцыйна частка пытанняў парадку дня ВДС будзе звязана з бягучай дзейнасцю ў рамках Саюзнай дзяржавы. На пасяджэнні падвядуць вынікі і абмяркуюць сумесную работу на будучы перыяд. Напярэдадні, 5 красавіка, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правядуць асобную двухбаков
Кіраўнік КДБ Тэртэль: за ўчыненне агентурных аперацый у Беларусі затрыманы грамадзяне Польшчы і краін Прыбалтыкі

Кіраўнік КДБ Тэртэль: за ўчыненне агентурных аперацый у Беларусі затрыманы грамадзяне Польшчы і краін Прыбалтыкі

Новости, Президент
За ўчыненне агентурных аперацый у Беларусі затрыманы грамадзяне Польшчы і краін Прыбалтыкі. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Тэртэль, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Паводле слоў старшыні КДБ, у адносінах да Беларусі была актывізавана разведвальна-падрыўная дзейнасць. "Прыадкрыю вам сакрэт: намі затрымана некаторая колькасць грамадзян Польшчы пры ўчыненні актыўных аперацый па агентурнай сувязі на нашай тэрыторыі. Затрыманы здраднікі, з якімі яны працавалі на нашай тэрыторыі. Зразумела, польскі бок любымі спосабамі хоча дабіцца абмену на каго-небудзь з гэтых сваіх грамадзян. Аднак ніхто з затрыманых імі асоб, якія працуюць нібыта ў інтарэсах Рэспублікі Беларусь, задач спецслужбаў Рэспублікі Беларусь не выконваў", - заявіў Іван Тэртэль. Акрамя таго
Старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч падзяліўся меркаваннем пра Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу

Старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч падзяліўся меркаваннем пра Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу

Актуально, Год мира и созидания, Наша з табой Беларусь, Президент
Старшыня Пружанскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Грышкевіч адзначыў: -- Чарговае пасланне Прэзідэнта стала накірункам на далейшую работу нашага грамадства. Сёння мы пастаўлены ў такія ўмовы, што толькі згуртаваўшыся, добра працуючы, выконваючы на высокім узроўні свае службовыя абавязкі, мы зможам процістаяць знешнім негатыўным фактарам. Вялікую ўвагу Кіраўнік краіны надаў захаванню сямейных каштоўнасцей, гістарычнай памяці, патрыятызму, выхаванню моладзі. Галоўная тэма, агучаная Прэзідэнтам, – захаванне суверэнітэту і незалежнасці. Упэўнены, што разам мы гэтыя нашыя каштоўнасці зможам адстаяць. Дабро павінна быць з кулакамі. Нас вымушаюць абараняцца. Гэта мы і будзем рабіць. Падрыхтаваў Віктар Ільюшчанка
Лукашэнка на сустрэчы з Нарышкіным: пагрозы вельмі сур’ёзныя, часам неймаверныя

Лукашэнка на сустрэчы з Нарышкіным: пагрозы вельмі сур’ёзныя, часам неймаверныя

Актуально, Президент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае станоўчыя вынікі супрацоўніцтва спецслужбаў Беларусі і Расіі, у тым ліку ў частцы тэхнічнага перааснашчэння. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з дырэктарам Службы знешняй разведкі Расіі Сяргеем Нарышкіным. "У сувязі з рознымі падзеямі ў свеце, і не апошняя прычына тут і антытэрарыстычная, СВА Расійскай Федэрацыі - аперацыя, якая прымусіла нас з усіх бакоў паглядзець на ўсе структуры сілавога блока. Як я часта гавару, не было б гэтага, дык трэба было б прыдумаць, каб нас недзе падштурхнуць. У сувязі з гэтым працаваць пачалі актыўна. Але пагрозы вельмі сур'ёзныя. Часам неймаверныя", - сказаў беларускі лідар. https://www.youtube.com/watch?v=lZPN60jrjoA Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што спецслужбы часам не могуць за ўсім угнацца з ул
Галоўны рэдактар «Раённых будняў» Віктар Ільюшчанка дзеліцца меркаваннем і ўражаннямі аб удзеле ў Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу

Галоўны рэдактар «Раённых будняў» Віктар Ільюшчанка дзеліцца меркаваннем і ўражаннямі аб удзеле ў Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу

Актуально, Калонка галоўнага рэдактара, Новости, Президент
Асноўныя складальнікі суверэнітэту і незалежнасці. Іх абазначыў у сваім штогадовым Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Прадстаўнічая дэлегацыя Пружанскага раёна таксама пабывала на гэтым важным мерапрыемстве. У склад дэлегацыі ўвайшлі старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскайга раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец, намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук, старшыня маладзёжнага парламента, настаўнік гісторыі Шчарчоўскай школы Дзяніс Цямчык, дырэктар ААТ «Пружанскі льнозавод» Мікалай Жогал, дырэктар філіяла РУП «Брэстэнерга» «Пружанскія электрычныя сеткі» Аляксандр Усік, начальнік даследчай лабараторыі КУСП «Брэсцкая а
Шэсць умоў дабрабыту нашай Радзімы ў тэзісах Прэзідэнта

Шэсць умоў дабрабыту нашай Радзімы ў тэзісах Прэзідэнта

Актуально, Год мира и созидания, Наша з табой Беларусь, Президент, Экономика
Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту — гэта найважнейшая палітычная падзея, калі Кіраўнік дзяржавы вызначае прыярытэтныя кірункі развіцця краіны, адбылася ў традыцыйным фармаце. Ва ўрачыстай абстаноўцы ў Палацы Рэспублікі прысутнічала звыш 2,5 тысяч чалавек. Вялікая аўдыторыя сачыла за выступленнем Прэзідэнта ў прамым эфіры — трансляцыю глядзелі і ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны, і за яе межамі. Традыцыйна з вуснаў Аляксандра Лукашэнкі гучалі фундаментальныя рэчы, ад якіх напрамую залежыць далейшае развіццё дзяржавы, бяспека і дабрабыт кожнага беларуса.  Тэма Паслання была сфармулявана так: умовы захавання суверэнітэту і незалежнасці. 1. Народнае адзінства Мы, беларусы, заўсёды дэманстравалі яго ў пераломныя моманты гісторыі. Менавіта адзінства давала нам с
КДК: наяўнасць у магазінах айчыннай прадукцыі па адэкватных цэнах — сацгарантыя дзяржавы насельніцтву

КДК: наяўнасць у магазінах айчыннай прадукцыі па адэкватных цэнах — сацгарантыя дзяржавы насельніцтву

Новости, Экономика
 Наяўнасць у магазінах айчыннай прадукцыі па адэкватных цэнах з'яўляецца сацыяльнай гарантыяй дзяржавы насельніцтву, заявіў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Васіль Герасімаў на калегіі КДК, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Калегія разглядае вынікі кантролю па фарміраванні і выкарыстанні стабілізацыйных фондаў на міжсезонны перыяд 2022/2023. Для ўдзелу ў пасяджэнні запрошаны памочнікі Прэзідэнта Беларусі ў рэгіёнах, міністры антыманапольнага рэгулявання і гандлю, сельскай гаспадаркі і харчавання, намеснікі старшынь аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, прадстаўнікі захавальнікаў стабфондаў, гандлёвых сетак, іншыя зацікаўленыя. "Наяўнасць у магазінах айчыннай прадукцыі па адэкватных цэнах з'яўляецца сацыяльнай гарантыяй дзяржавы насельніцтву. Кіраўнік дзяржавы не раз даваў да
Старшыня маладзёжнага парламента Дзяніс Цямчык: «У даступнай форме беларускі лідар абазначыў асноўныя пагрозы бяспекі для нашай краіны»

Старшыня маладзёжнага парламента Дзяніс Цямчык: «У даступнай форме беларускі лідар абазначыў асноўныя пагрозы бяспекі для нашай краіны»

Актуально, Год мира и созидания, Молодёжный клуб, Президент, Профессия
Старшыня маладзёжнага парламента Дзяніс Цямчык прымаў удзел у складзе дэлегацыі Пружанскага раёна на пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу краіны. -- На мяне вялікі ўплыў аказала штогадовае пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Коратка, але канструктыўна, у даступнай форме беларускі лідар абазначыў асноўныя пагрозы бяспекі для нашай краіны. Зразумела растлумачыў неабходнасць размяшчэнне на нашай тэрыторыі тактычнай зброі. Азначыў неабходныя ўмовы захавання суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Падрыхтаваў Віктар Ільюшчанка
Піша вершы, спявае, танцуе і марыць стаць філолагам адзінаццацікласніца Хараўской СШ Святлана Белаш

Піша вершы, спявае, танцуе і марыць стаць філолагам адзінаццацікласніца Хараўской СШ Святлана Белаш

Актуально, Год малой Радзімы, Год мира и созидания, Молодёжный клуб, Новости
Не першы год у Хараўской школе наладжана выдатная выхаваўчая работа, а вучні гэтай установы традыцыйна займаюць прызавыя месцы ў разнастайных творчых конкурсах. Менавіта Хараўская СШ з’яўляецца альма-матар таленавітай адзінаццацікласніцы Святланы Белаш. Худзенькая, крыху сціплая і вельмі абаяльная дзяўчына выдатна танцуе, пранікліва спявае і піша змястоўныя вершы (невыпадкова мы сустрэліся напярэдадні Сусветнага дня паэзіі, які адзначаўся 21 сакавіка). — Першая проба пяра была даволі незвычайнай. Тры гады таму, у летнюю нудную ноч мы з пляменнікам і сястрой не ведалі, чым сябе заняць. І вырашылі напісаць верш. Тэму падабралі актуальную — каханне, — усміхаецца Святлана. — Так мой першы «твор» нарадзіўся дзякуючы калектыўным намаганням. Але калі для маіх сваякоў гэты занятак быў п
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Чаму нельга купацца ў «забароненых» вадаёмах?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Чаму нельга купацца ў «забароненых» вадаёмах?

Новости
— У дзяцінстве мы купаліся ў любой «лужыне», а зараз некаторыя вадаёмы лічацца «забароненымі». Чаму нельга там купацца? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Андрэй Кот: — Справа ў тым, што спецыяльна да купальнага сезона рыхтуецца шэраг вадаёмаў. Абсталёўваюцца іх берагі, уладкоўваюцца пляжныя зоны і, што вельмі важна, акваторыя, якая абследуецца з пункту гледжання бяспекі. У іншых жа сажалках ці рэчках купацца небяспечна. Вось толькі грамадзяне не звяртаюць на тое ўвагі, з-за чаго штогод павялічваецца сумная статыстыка трагедый. Менавіта для прафілактыкі няшчасных выпадкаў на вадзе ўведзена забарона, а за яе парушэнне — адказнасць па арт. 24.42 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь са штрафам да трох базавых велічынь. Акрамя таго, за ўжыванне спіртных напо
Рэцэпты на Біс. Велікодны куліч ад Алены Клім

Рэцэпты на Біс. Велікодны куліч ад Алены Клім

Профессия, Рэцэпты на Біс
Рэцэпт ад вядучага агранома-дзяржінспектара Пружанскай раённай дзяржінспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Алены Клім. ІНГРЭДЫЕНТЫ (на тры порцыі): цёплае малако — 100 г,яйкі — 2 шт.,цукар — 70 г,ванільны цукар — 20 г,дрожджы — 7 г сухіх або 21 г жывых,цэдра аднаго лімона ці апельсіна,сметанковае масла — 30 г,соль — 1/4 ч.л.,мука — 350 г. Асобна спатрэбяцца яшчэ сметанковае масла — 100 г, сухафрукты — 140-160 г. ПРЫГАТАВАННЕ: Спачатку трэба прыгатаваць рошчыну: злучыць цёплае малако, дрожджы, тры сталовыя лыжкі мукі (з агульнай колькасці), палову сталовай лыжкі цукру. Усё добра перамяшаць і пакінуць у цёплым месцы на 10 мінут. Асобна злучыць яйкі, цэдру, соль, астатні цукар, ванільны цукар, сметанковае масла (30 г) і добра перамяшаць, пасля дадаць сюды
Старшыня Пружанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук — пра Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу

Старшыня Пружанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук — пра Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу

Актуально, Год мира и созидания, Президент, Профессия
Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук была ў складзе дэлегацыі Пружанскага раёна на Пасланні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Таццяна Юр’еўна падзялілася сваім меркаваннем: – У Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на важнасці захавання міру і суверэнітэту нашай краіны. Мір – гэта не адсутнасць вайны. Мір – гэта, у тым ліку, мірная і стваральная праца, гэта мір і згода паміж грамадзянамі краіны. А самае важнае – тое, што мы павінны памятаць і захоўваць гісторыю сваёй краіны, бо без ведання мінулага немагчыма паспяховае будучыню, – сказала Таццяна Гаманчук.