Натарыус расказала пра ўсе нюансы сурагатнага мацярынства ў Беларусі
-- Неяк давялося чуць пра сурагатнае мацярынства. А як зразумець, што гэта такое? Як выкарыстаць магчымасць правільна?
Анастасія, г. Пружаны
Адказвае натарыус Брэсцкай натарыяльнай акругі Наталля Краўчук.
У апошні час урачы ўсё часцей кажуць аб праблеме бясплоддзя. Аднак прагрэсіўныя дасягненні медыцыны, сучасныя тэхналогіі ўжо даюць шанец бясплодным сем’ям стаць бацькамі. Дыягназ «бясплоддзе» перастаў быць прысудам.
Пытанні аказання медыцынскай дапамогі для пераадолення бясплоддзя з выкарыстаннем дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій у нашай краіне ўрэгуляваны на заканадаўчым узроўні. Так, у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 07.01.2012 № 341-З «Аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях» у Рэспубліцы Беларусь магчымы да ўжывання тры віда дапаможных рэпрадуктыўных












