Пятница, 29 марта 2024

День: 29.04.2023

Пружанскія фігурысткі годна выступілі на фінальных стартах сезона, а сёння спаборнічаюць на дамашняй арэне

Пружанскія фігурысткі годна выступілі на фінальных стартах сезона, а сёння спаборнічаюць на дамашняй арэне

Цяжка ўжо ўявіць рэспубліканскія спаборніцтвы па фігурным катанні без прадстаўнікоў пружанскай ДЮСШ №2. Годна выступілі нашы фігурысткі і на ключавых стартах гэтага сезона. Гаворка ідзе пра фіналы першынства Беларусі сярод юнакоў і дзяўчат па фігурным катанні па каньках «Зорачка» і Кубка «Беларускага саюза канькабежцаў» у адзіночным катанні. Спаборніцтвы прайшлі напрыканцы мінулага тыдня ў Баранавічах. Як падкрэслілі ў камандзе, усе спартсмены кваліфікаваліся ў фінал, але па ўважлівых прычынах не ўсе змаглі стаць яго ўдзельнікамі. Гэта не перашкодзіла ўдалым выступленням спартсменак. Ксенія Жукоўская -- чэмпіёнка "Зорачкі"! Па выніках фіналу «Зорачкі» наша Ксенія Жукоўская годна адкатала адвольную праграму і стала чэмпіёнкай у другім юнацкім разрадзе. Уладзіслава Чахоўская ра
Пружанскі льнозавод дапамагае калегам з Віцебшчыны — філіялу Аршанскага льнокамбіната

Пружанскі льнозавод дапамагае калегам з Віцебшчыны — філіялу Аршанскага льнокамбіната

Калі разлічваеш на падтрымку ў будучым, то не адмаўляй у дапамозе цяпер. Ніхто ж не застрахаваны ад непрыемнасцей і часовых перашкод. Ды і нельга адразу прадугледзець усё, што цябе чакае наперадзе. Вось і Пружанскі льнозавод не адмовіў у просьбе дапамагчы Арэхаўскаму льнозаводу — структурнаму падраздзяленню ААТ «Аршанскі льнокамбінат». На льняных палетках паўночнага краю Беларусі будуць шчыраваць адказныя работнікі Пружанскага льнозавода: механізатары Юрый Бушко, Аляксандр Карунас, Аляксандр Музычка, Васіль Пятроў і інжынер Юрый Пацапня. На мінулым тыдні з тэрыторыі Пружанскага льнозавода на Віцебшчыну, у Аршанскі раён, адправіўся караван аўтамабіляў, загружаных энерганасычанымі трактарамі «Джон Дзір» і «Кейс», пагрузчыкам «Маніту» і сельскагаспадарчай тэхнікай — культыватарамі КПЗ-
Дзе ўзяць мэтавае накіраванне на паступленне? Пра гэта будучым абітурыентам расказалі на кірмашы ў Пружанах

Дзе ўзяць мэтавае накіраванне на паступленне? Пра гэта будучым абітурыентам расказалі на кірмашы ў Пружанах

Дзе ўзяць мэтавае накіраванне на паступленне? На гэтае і многія іншыя пытанні сёлетніх выпускнікоў школ даў адказы кірмаш мэтавай падрыхтоўкі, які прайшоў на базе Палаца культуры. Ён сабраў некалькі сотняў вучняў 9-11 класаў з усіх школ раёна. Падобнае мерапрыемства ладзілася ўпершыню ў Пружанах і выклікала даволі вялікую цікавасць. Як зазначыў намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч, звязана гэта з тым, што ў бягучым годзе змяніліся правілы ўступнай кампаніі і сёлетнім абітурыентам давядзецца прайсці сур’ёзныя выпрабаванні. — Каб аказаць падтрымку ў прафесійным выбары — і парадай, і справай, — з пачатку года для школьнікаў праводзіцца маштабная прафарыентацыйная кампанія, — паведаміў Руслан Васільевіч. — Спачатку навучэнцы знаёміліся з умовамі працы на прадпрыемствах
Пружанскае КУВП «Камунальнік» паведамляе: дзе 2 мая будзе часова адсутнічаць халодная вада

Пружанскае КУВП «Камунальнік» паведамляе: дзе 2 мая будзе часова адсутнічаць халодная вада

Пружанскае КУВП "Камунальнік" паведамляе, што ў сувязі з правядзеннем планавых работ па рамонце запорнай арматуры на водаправодзе у перыяд 02.05.2023 г. з 9.00 да 21.00 гадзіны будзе адсутнічаць халодная вада ў раёне вуліц у г. Пружаны: вул. Будаўнічая, вул. Інтэрнацыянальная, вул. Ракасоўскага, вул. Жукава, вул. Паленава, 2-гі зав. Кастрычніцкі. Магчыма зніжэнне ціску вады ў вадаправоднай сетцы. Тэлефон для даведак: 4-18-90. Адміністрацыя КУВП "Камунальнік"
Пружанскі каледж і ААТ «Жураўлінае» падпісалі дагавор аб узаемадзеянні

Пружанскі каледж і ААТ «Жураўлінае» падпісалі дагавор аб узаемадзеянні

Адзін са спосабаў стаць навучэнцам абранай навучальнай установы — мэтавае паступленне. Дагавор аб мэтавай падрыхтоўцы падпісваецца трыма бакамі: абітурыентам, арганізацыяй-заказчыкам і ўстановай адукацыі. У нашым раёне прыкладам у выдачы мэтавых накіраванняў могуць служыць сельгаставарыствы. У гаспадарках заўсёды чакаюць маладых аграномаў, тэхнікаў-механікаў, тэхнікаў-электрыкаў і арганізатараў вытворчасці. Канечне, зараз моладзь не вельмі імкнецца да працы на зямлі, але, што вельмі прыемна, усё ж знаходзяцца тыя юнакі і дзяўчаты, якія абіраюць працу ў сельскай гаспадарцы. Дырэктар ААТ «Жураўлінае» Аляксандр Пішч і дырэктар УА «Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж» Дзмітрый Чайкоўскі падчас падпісання дагавора аб узаемадзеянні. Заўсёды гатовы да падпісання мэтавых дагавора