Четверг, 12 марта 2026

День: 11.04.2023

Прыхаджане Свята-Аляксандра-Неўскага і Свята-Мікольскага храмаў у Пружанах ўрачыста адзначалі Вербніцу

Прыхаджане Свята-Аляксандра-Неўскага і Свята-Мікольскага храмаў у Пружанах ўрачыста адзначалі Вербніцу

Актуально, Культура, Милосердие, Тварам да веры
«Сонцам радасць свеціццаІ няма журбы,Бо сягоння Вербніца –Свята у вярбы…» Радкі з верша зэльвенскага паэта Уладзіміра Мазго як нельга лепш характарызуюць той настрой, што панаваў у мінулую нядзелю не толькі ў пружанскіх храмах, але і на тэрыторыях вакол іх, і на навакольных вуліцах. Праваслаўныя вернікі адзначалі Вербніцу. Нядзелю за тыдзень да Вялікадня хрысціяне звязваюць з урачыстым уваходжаннем Ісуса Хрыста ў Іерусалім, калі ўсе жыхары сабраліся сустракаць Яго і ўсцілалі Яго шлях пальмавымі галінкамі. Напярэдадні, у суботу, Ісус уваскрэсіў свайго памерлага сябра Лазара і гэтым даказаў сваё права называцца Сынам Божым. Гэты цуд лічыцца адным з самых важных, здзейсненых Хрыстом у сваім зямным жыцці: ён даказаў, што і жыццё, і смерць падуладны Госпаду. Раніцай у нядзелю
Супрацоўнікі Пружанскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь прынялі актыўны ўдзел у акцыі «Тыдзень лесу»

Супрацоўнікі Пружанскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь прынялі актыўны ўдзел у акцыі «Тыдзень лесу»

Актуально, Год мира и созидания, Новости, Профессия, Экология
У дабрачыннай акцыі «Тыдзень лесу», якая доўжыцца ў краіне на працягу ўсяго красавіка, прынялі ўдзел і супрацоўнікі Пружанскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Дзевяць работнікаў аддзела высадзілі малады лес на тэрыторыі Сухопальскага лясніцтва Нацыянальнага парку «Белавежская пушча». Да слова, кампанія па стварэнні новых лясоў ужо ў 16-ы раз праходзіць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Сёлета яна прысвечана Году міру і стварэння.  Унікальнасць чарговай акцыі заключаецца ў тым, што ў нашай краіне ўпершыню ўстанавілі дыферэнцыраваныя тэрміны яе правядзення — яны адрозніваюцца па рэгіёнах. Гэта абумоўлена спецыфікай надыходу кліматычнай вясны ў кожнай вобласці: важна, каб беларусы маглі прыняць удзел у акцыі ў аптымальныя тэрміны для пасадкі лесу. За кошт гэт
Адбыўся VI Пленум Пружанскага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК

Адбыўся VI Пленум Пружанскага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК

Актуально, Новости, Профессия, Сельское хозяйство
Прафсаюзы ў жыцці краіны. Гэтае пытанне пастаянна трымае на кантролі Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы заўсёды падкрэслівае, што прафсаюзны рух з’яўляецца паўнапраўным удзельнікам будаўніцтва краіны. Па яго словах, прафсаюзы былі і застаюцца адной з асноўных апор нашага грамадства, яны – гарант і абаронца правоў работнікаў па ўсіх накірунках. Гэтыя і іншыя аспекты ў рабоце прафсаюзнага руху разглядаліся на VI пленуме Пружанскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, які прайшоў на мінулым тыдні. Работа, як і патрабавала мерапрыемства, распачалася з Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Такі момант заўсёды дае магчымасць настроіцца на плённую працу, адчуць еднасць з прысутнымі, гонар за сваю квітнеючую краіну. Пасля бы
Лукашэнка: трэба надаць новы імпульс ІТ-галіне, і гэта датычыцца ўсіх, і не толькі ПВТ

Лукашэнка: трэба надаць новы імпульс ІТ-галіне, і гэта датычыцца ўсіх, і не толькі ПВТ

Новости, Официально, Президент
Неабходна надаць новы імпульс развіццю IT-галіны, прычым не толькі для рэзідэнтаў ПВТ. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб праектах указаў па развіцці Парка высокіх тэхналогій. «У лістападзе мінулага года мы ўжо абмяркоўвалі работу нашага Парка высокіх тэхналогій з улікам абстаноўкі, якая склалася вакол Беларусі. Неабходна надаць новы імпульс развіццю галіны, забяспечыць максімальна спрыяльныя ўмовы працы (мы аб гэтым дамовіліся). Прычым не толькі для рэзідэнтаў ПВТ, але і для ўсіх айчынных IT-кампаній, наогул для ўсіх айцішнікаў», – падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт паставіў задачу: ствараць прадукт для патрэб нацыянальнай эканомікі і экспарту. «Задача сур'ёзная. Але апошнія некалькі гадоў у нас задач лёгкіх не бывае», – заўважыў Аляксандр
Пасяджэнне клуба «Натхненне» прайшло ў фармаце паэтычнага батлу

Пасяджэнне клуба «Натхненне» прайшло ў фармаце паэтычнага батлу

Культура, Новости
Канец сакавіка сабраў нямала жыхароў горада – аматараў паэзіі – на чарговае пасяджэнне клуба «Натхненне». Зала гарадскога Палаца культуры гасцінна адкрыла дзверы тым, хто спяшаецца на сустрэчу з радкамі любімых паэтаў, аўтарскіх вершаў. На гэты раз сваё пасяджэнне клуб праводзіў разам з раённым саветам ветэранаў, формай правядзення выбралі батл, спаборніцтва ў майстэрстве. У падрыхтоўку мерапрыемства нямала працы, умення ўклала Зінаіда Неміровіч. Натхнёна аматары пісьменства чыталі напамяць вершы Канстанціна Сіманава, Аляксандра Пушкіна, Ганны Ахматавай, Марыны Цвятаевай, Веранікі Тушновай, Сяргея Астравога, Сяргея Ясеніна. Ад аднаго чытальніка да другога пераходзіла эстафета, адзін быў лепшы за другога. А калі пайшлі гучаць вершы ўласнага сачынення, у зале ўсталявалася такая магне