Понедельник, 9 марта 2026

День: 02.04.2023

Новая выстава творчых работ вучняў з абмежаванымі магчымасцямі пачала працаваць у пружанскім ЦТДМ

Новая выстава творчых работ вучняў з абмежаванымі магчымасцямі пачала працаваць у пружанскім ЦТДМ

Актуально, Год мира и созидания, Культура
У раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі пачала працаваць выстава творчых работ вучняў з абмежаванымі магчымасцямі «Усе на свеце — сонейка дзеці». Шэраг педагогаў гэтай установы дадатковай адукацыі працуе з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця: адны займаюцца з выхаванцамі цэнтра карэкцыі, другія рэалізуюць навучанне на даму. Да Сусветнага дня распаўсюджвання інфармацыі аб аўтызме педагогі вырашылі стварыць выставу, на якой прадэманстравалі адны з лепшых работ сваіх асаблівых вучняў. — Заняткі з такімі дзецьмі праводзяцца па індывідуальных праграмах мастацкага, тэхнічнага, эколага-біялагічнага профіляў. На выставе вы можаце ўбачыць вырабы, малюнкі, выкананыя ў нетрадыцыйных тэхніках: соллю, ніткамі, відэльцам, адбіткамі… — расказала кіраўнік аб’яднання па інтарэ
Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Высокае неба падпалкоўніка Казакова

Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Высокае неба падпалкоўніка Казакова

Актуально, Год мира и созидания, Наша з табой Беларусь, Профессия
У сакавіку ў рэдакцыю «Раённых будняў» было перададзена пісьмо з Расіі, з агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва Прыморскага края. У гэтую арганізацыю звярнуўся школьнік-краязнаўца з просьбай аказаць садзейнічанне ў пошуку інфармацыі пра земляка — падпалкоўніка Мікалая Пятровіча Казакова, які загінуў 11 красавіка 1991 года пры выкананні трэніровачнага палёту каля вёскі Клепачы Пружанскага раёна. Гэтае пісьмо і стала падставай узгадаць падзеі, якія адбыліся 32 гады таму. Пазыўны «07» замаўчаў у 11.42… Жыхароў у Клепачах на сённяшні дзень засталося менш за дваццаць чалавек, а некалі гэта была сярэдніх памераў вёсачка на ўскрайку Ружанскай пушчы — са школай-васьмігодкай, сельскім клубам, магазінам і жывёлагадоўчай фермай. Звычайная беларуская глыбінка. Але ёсць тут адметная асабл
Віншаванне кіраўніцтва раёна з дзяржаўным святам — Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

Віншаванне кіраўніцтва раёна з дзяржаўным святам — Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

Актуально, Официально
Паважаныя жыхары Пружаншчыны! Прыміце віншаванні з дзяржаўным святам — Днём яднання народаў Беларусі і Расіі! У гісторыі дзвюх краін ёсць нямала значных дат. Але гэты дзень мае асаблівае значэнне: ён стаў сімвалам братэрства і духоўнай роднасці, шчырага сяброўства і ўзаемнай падтрымкі, блізкасці эканамічнай прасторы і культурных традыцый двух народаў. Саюзная дзяржава — яскравае сведчанне паспяховай рэалізацыі многіх сумесных праектаў, у тым ліку і рэгіянальных, дзякуючы якім паглыбляецца стратэгічнае ўзаемадзеянне дзвюх краін ва ўсіх напрамках. У многіх беларусаў, як і ў многіх расіян, сваякі і сябры жывуць у саюзнай краіне. Тысячы расіян уладкоўваюць свой быт у Беларусі, у тым ліку і на Пружаншчыне, а для многіх нашых землякоў Расія стала другім домам. Упэўнены, што дзяку