Понедельник, 9 марта 2026

День: 01.04.2023

Майстар-ганчар і святар у адной асобе. Другі год настаяцелем храма ў Смаляніцы служыць іерэй Сергій Худзяеў

Майстар-ганчар і святар у адной асобе. Другі год настаяцелем храма ў Смаляніцы служыць іерэй Сергій Худзяеў

Актуально, Год малой Радзімы, Год мира и созидания, Тварам да веры
Другі год, як настаяцелем храма Святога Мікалая Цудатворцы ў Смаляніцы і прыпісной да яго Крыжаўзвіжанскай царквы ў Зельзіне стаў іерэй Сергій Худзяеў. Уласна кажучы, для мяне гэтая навіна стала нечаканасцю: у свой час ведала Сяргея Анатольевіча як майстра-ганчара. І раптам — такі круты паварот лёсу. Або я памыляюся, і гэта было не змяненнем напрамку, а мэтанакіраваным працягам жыццёвага шляху? Позірк у зорнае неба… — Айцец Сергій, калі Вы з дзясятак гадоў таму прыязджалі ў Пружаны з майстар-класамі па ганчарстве, ці задумвалі ўжо тады стаць на шлях служэння Богу? — Скажам так, маё рашэнне не было нечаканым. Напэўна, у жыцці кожнага чалавека настае час, калі ён імкнецца асэнсаваць, навошта жыве на гэтым свеце. Спачатку неяк на гэтым не канцэнтраваўся: вучыўся, служыў у ар
Чэмпіёны валейбольнага турніру памяці трэнера Аляксандра Салтруковіча ў гэтым годзе — каманда «Мурава» (+фота)

Чэмпіёны валейбольнага турніру памяці трэнера Аляксандра Салтруковіча ў гэтым годзе — каманда «Мурава» (+фота)

Актуально, Новости, Профессия, Спорт
Прыхільнікі аматарскага валейбола добра ведаюць, што кожную вясну РФСК «Мухавец» ладзіць турнір памяці знакамітага на Пружаншчыне трэнера Аляксандра Салтруковіча. Сёлетнія спаборніцтвы сталі відовішчнымі, бескампраміснымі і выйшлі на міжраённы ўзровень. Да пружанскага клуба аматараў валейбола на гэты раз далучыліся бярозаўчане. Яны стварылі ўласную каманду, якая на вельмі годным ўзроўні прадставіла свой раён. Сярод добра знаёмых зборных на гэты раз у зале СДЮШАР г. Пружаны можна было сустрэць «Лінова» і «Алімп». Прапусціўшы леташні турнір, у гонку на спаборніцтвах-2023 зноў уключылася каманда «Камунальнік». Прыемна было бачыць «Спарту» з Шарашэва і каманду «Мурава», у якую ўвайшлі як работнікі аднайменнай гаспадаркі, так і іншых сельгасарганізацый. Як расказала арганізатар турні
У Пружанах знайшлі склеп, які з’яўляецца пачаткам некалькіх падземных хадоў. Новы этап даследаванняў пачынаецца 1 красавіка

У Пружанах знайшлі склеп, які з’яўляецца пачаткам некалькіх падземных хадоў. Новы этап даследаванняў пачынаецца 1 красавіка

Актуально, Фотофакт
Нямала таямніц яшчэ хавае зямля Пружанская. Усе, напэўна, памятаюць паданні пра магчымыя падземныя хады, якія злучаюць Ружанскі і Косаўскі палацы. А таксама пра тыя, што праходзяць пад старажытнымі будынкамі ў цэнтры Пружан. Магчыма, адна з гэтых дзіўных гісторый хутка знойдзе сваё пацвярджэнне. Нават нейкая містыка бачыцца ў тым, што гэта адбылося напярэдадні святкавання Пружанамі свайго 590-годдзя. Стары склеп на ўскрайку райцэнтра аказаўся ўваходам у сапраўднае падзямелле, адкуль пачынаюцца адразу некалькі падземных хадоў. Адзін з іх, самы шырокі, даследуе група археолагаў. Ход вядзе ў бок Дабучына і завяршаецца ў лясным масіве недалёка ад фермы. Нам здаецца, што па-першае, гэта пацвярджае тэорыю пра першапачатковую назву Пружан — Дабучын, а па-другое, супадае з апісаным амаль 2