
«Круцёлачкі» пакарылі міжнародную сцэну!
Узорны ансамбль танца «Круцёлачкі» прыняў удзел у V Міжнародным фестывалі-конкурсе харэаграфічнага мастацтва «Запалі сваю зорку», які праходзіў у Пензе з 21 па 23 красавіка.
Ужо ў пяты раз танцавальны конкурс сабраў узорныя калектывы з розных кропак свету на адной сцэне. У гэтым годзе геаграфія мерапрыемства значна пашырылася: у фестывалі ўдзельнічалі танцоры з Балгарыі, Казахстана, Мардовіі, Калмыкіі, іншых рэгіёнаў Расіі. Адказнасць прадстаўляць нашу краіну выпала калектывам з Пружан і Баранавіч.
Па выніках мастацкага спаборніцтва ўзорны ансамбль танца «Круцёлачкі» стаў лаўрэатам ІІІ ступені ў намінацыі «Ваш зорны танец» (танец «Святочная карусель»), лаўрэатам ІІ ступені ў намінацыі «Прэм’ера» (танец «Полька з Колькай»), лаўрэатам ІІ ступені ў намінацыі «Народны танец» (танец