Пра важнасць захавання памяці гаварылі падчас работы інфармацыйнай групы райвыканкама ў каледжы
Пружанскі аграрна-тэхнічны каледж 23 сакавіка быў абраны для работы інфармацыйнай групы райвыканкама нездарма. Справа ў тым, што напярэдадні адзначалася адна з журботных дат у гісторыі Беларусі — 80-годдзе з дня трагедыі беларускай вёскі Хатынь. Памяць аб гэтым мы павінны не толькі захаваць у сваім сэрцы, але і беражліва перадаць маладым. Гэтая эстафета не павінна заканчвацца ніколі. Толькі так мы зможам дабіцца непаўтарэння трагедый, раўназначных хатынскай.
Пра гэта гаварыў ва ўступным слове і ў самім дакладзе начальнік аддзела ідэалагічай работы і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Момлік. Групу на гэты раз узначальваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец.
Калі Аляксандр Момлік расказваў пра хатынскую трагедыю, у зале стаяла цішыня, як там, дзе зараз