Четверг, 12 марта 2026

День: 26.03.2023

Галіна Нагіх і Алёна Чараднічэнка больш за 30 гадоў працуюць цырульнікамі ў «Пружанскім РКБА»

Галіна Нагіх і Алёна Чараднічэнка больш за 30 гадоў працуюць цырульнікамі ў «Пружанскім РКБА»

Актуально, Год мира и созидания, Профессия
Гэтыя мілыя жанчыны, стваральнікі добрага настрою і прыгажосці, неаднаразова заахвочваліся ўзнагародамі рознага ўзроўню. Вось і напярэдадні прафесійнага свята іх праца, майстэрства былі дастойна ацэнены. Галіна Генадзьеўна ўзнагароджана Ганаровай граматай Пружанскага райвыканкама, Алёна Іванаўна — Падзякай райвыканкама. Віншуем гэтых цудоўных майстроў сваёй справы, а таксама весь калектыў камбіната бытавога абслугоўвання са святам! Фота Кацярыны Масік
Станцыі абезжалезвання, капітальны рамонт, добраўпарадкаванне: пра планы на 2023-ці і многае іншае расказаў дырэктар КУВП «Камунальнік» Сяргей Бабрук

Станцыі абезжалезвання, капітальны рамонт, добраўпарадкаванне: пра планы на 2023-ці і многае іншае расказаў дырэктар КУВП «Камунальнік» Сяргей Бабрук

Актуально, Год мира и созидания, Профессия, Экология
Паслугі, якія аказвае КУВП «Камунальнік», закранаюць практычна ўвесь спектр жыццядзейнасці жыхароў населеных пунктаў раёна, што сведчыць аб безумоўнай запатрабаванасці гэтай арганізацыі. Напярэдадні прафесійнага свята камунальшчыкаў пра зробленае і планы мы пагаварылі з дырэктарам прадпрыемства Сяргеем Бабруком. — Па раёне паслугай цэнтральнага цеплазабеспячэння карыстаецца 8196 абанентаў, цэнтральным водазабеспячэннем — 19194, водаадвядзеннем (каналізацыяй) — 13588, а паслугай па ўтылізацыі цвёрдых камунальных адходаў — 21065 абанентаў. Можна смела сцвярджаць, што на Пружаншчыне няма ні аднаго жыхара, якому не была б патрэбна наша работа. І мы, са свайго боку, штогод імкнёмся павысіць яе якасць. У 2022 годзе пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю дзве станцыі абезжалезвання — у в
Віншаванне кіраўніцтва раёна з Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Віншаванне кіраўніцтва раёна з Днём работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Актуально, Новости, Профессия
Паважаныя работнікі і ветэраны бытавога абслугоўвання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Пружаншчыны! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! На вас ляжыць вялікая адказнасць па падтрыманні сістэм жыццезабеспячэння насельніцтва, стварэнні камфорту і ўтульнасці. Ваша праца заўсёды навідавоку. Ад яе якасці, ад вашага прафесіяналізму і адказнасці залежаць дабрабыт кожнага дома, кожнай сям’і, бесперабойная дзейнасць прадпрыемстваў і ўстаноў, бальніц і школ, парадак у дварах і на вуліцах. Нізкі паклон і глыбокая ўдзячнасць усім работнікам сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі за добрасумленную працу на карысць людзям, вернасць абранай справе, зладжанасць і стараннасць. Наперадзе новыя гарызонты, новыя здзяйсненні. Упэўнены, працаўнікі галі