Суббота, 18 января 2025

День: 23.03.2023

Фотафакт. Ці знікне «вечная» лужына на Тармасава ў Пружанах?

Фотафакт. Ці знікне «вечная» лужына на Тармасава ў Пружанах?

Чытач звярнуў увагу на «вечную» лужыну, якая пасля дажджоў утвараецца на вуліцы Тармасава, на ўездзе на тэрыторыю ўнівермага. — Вуліца Савецкая добраўпарадкоўваецца да гарадскога юбілею, а побач з ёй за 30 метраў — непарадак, які абавязкова ўбачаць госці горада. Не хочацца, каб падчас падрыхтоўкі да свята гэтае месца аказалася забытым, незаўважаным. Падрыхтаваў Алег Сідарэнка. Фота Кацярыны Масік
Аматар паквапіцца на халяву ўкраў электрабрытву ў Пружанах. Цяпер яго чакае пазбаўленне волі

Аматар паквапіцца на халяву ўкраў электрабрытву ў Пружанах. Цяпер яго чакае пазбаўленне волі

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана дзевяць крымінальных спраў. Цяжка сказаць, на што разлічвае чалавек, калі адважваецца на крадзеж. Што яму пашанцуе і ўсё сыдзе з рук? Не трэба на гэта спадзявацца, правасуддзе ўсё роўна напаткае. Гэта пацвярджае і выпадак з раней неаднаразова судзімым жыхаром раённага цэнтра. Мужчына ў адным з гандлёвых павільёнаў на міні-рынку «Салют» украў электрычную брытву. Чым прычыніў індывідуальнаму прадпрымальніку матэрыяльны ўрон на суму 117 рублёў. Цяпер аматару пагаліцца на халяву пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Уласную хімічную лабараторыю збірае дзесяцікласнік гімназіі Арцём Абрамчук

Уласную хімічную лабараторыю збірае дзесяцікласнік гімназіі Арцём Абрамчук

Пружанская гімназія з’яўляецца прэстыжнай установай адукацыі, і гэта пацвярджаецца рэгулярнымі дасягненнямі яе вучняў. У бягучым навучальным годзе, напрыклад, дзесяцікласнік Арцём Абрамчук заняў першае месца на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па хіміі. Зараз юнак актыўна рыхтуецца да завяршальнага этапу выпрабавання, які пройдзе на вясенніх канікулах у Пінску. Арцём адзначае, што ў яго тэхнічны склад розуму. У профільным класе ён паглыблена вывучае хімію і біялогію. Таксама падлетак любіць урокі фізікі, а вось мовы яму не даспадобы. Нягледзячы на гэтую акалічнасць, з паспяховасцю ўсё добра: сярэдні бал па выніках другой чвэрці склаў 9,2. Малады чалавек станоўча ставіцца да паэзіі, захапляецца творчасцю шасцідзясятніка Р. Раждзественскага, але ўсё ж такі больш любіць про