Суббота, 8 февраля 2025

День: 21.03.2023

Векавы юбілей адзначыла і новы пашпарт атрымала жыхарка Пружан Вера Грэбень!

Векавы юбілей адзначыла і новы пашпарт атрымала жыхарка Пружан Вера Грэбень!

Новы пашпарт 100-гадовай жыхарцы нашага горада Веры Конанаўне Грэбень на днях асабіста ў рукі выдаў начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі РАУС капітан міліцыі Дзмітрый Касюк. Дзмітрый Мікалаевіч завітаў да старажылкі дадому і павіншаваў яе з юбілеем, пажадаў моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця і разам з дакументам грамадзяніна Беларусі ўручыў букет руж. Бабуля была прыемна здзіўлена візітам супрацоўніка пашпартнага стала і сардэчна падзякавала за аказаную ёй увагу. Вера Конанаўна адзначыла векавы юбілей 13 лютага. Для свайго паважанага ўзросту жанчына добра выглядае. Як кажуць дачка Лідзія і сын Аляксандр, якія даглядаюць маму, здароўе ў яе даволі някепскае. Дзеці дапамагаюць сталаму чалавеку адольваць магчымыя цяжкасці, разам жартуюць. Таксама бабулю наведва
Магазін «Оптыка» ў Пружанах з красавіка змяняе графік работы

Магазін «Оптыка» ў Пружанах з красавіка змяняе графік работы

Як расказалі ў магазіне, новы графік будзе дзейнічаць з 1 красавіка. Пачынаючы з гэтай даты, оптыка будзе працаваць: у панядзелак – з 9.00 да 18.00, абед – з 12.30 да 13.30, з аўторка па пятніцу – з 9 да 19 гадзін, у суботу – з 9.00 да 17.00. Выхадны дзень – нядзеля. Нагадаем, што оптыка знаходзіцца ў Пружанах па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 60.
Наш рэпартаж: узаемаправеркі падрыхтоўкі да вясенне-палявых работ прайшлі ў філіяле «Айчына» ААТ «Белавежскі», «Агра-Калядзічах» і «Пружанскім»

Наш рэпартаж: узаемаправеркі падрыхтоўкі да вясенне-палявых работ прайшлі ў філіяле «Айчына» ААТ «Белавежскі», «Агра-Калядзічах» і «Пружанскім»

У сельскай гаспадарцы без праблем не абходзіцца ні адзін дзень. Гэта не значыць, што людзі не працуюць на вынік, не бачаць перспектывы на будучае. Любое сельгаставарыства — складанае і шматпрофільнае прадпрыемства, работа якога залежыць не толькі ад чалавечага фактару, але ў многім ад пагодных умоў. Каб пазбегнуць адмоўных вынікаў, часам трэба сабрацца разам і абмеркаваць бягучую сітуацыю, знайсці правільнае выйсце. Вельмі актуальны такі метад работы цяпер, калі вось-вось пачнецца закладка будучага ўраджаю. У такім ракурсе днямі прайшлі і ўзаемныя праверкі падрыхтоўкі да сёлетніх вясенне-палявых работ ва ўсіх гаспадарках раёна. Карэспандэнты «раёнкі» папрысутнічалі на мерапрыемстве, якое было арганізавана ў філіяле «Айчына» ААТ «Белавежскі», ААТ «Агра-Калядзічы» і «Пружанскае». У п
Лукашэнка — сілавікам: неабходна быць гатовымі да любых падзей

Лукашэнка — сілавікам: неабходна быць гатовымі да любых падзей

Пытанні процідзеяння знешнім і ўнутраным пагрозам павінны быць на асаблівым кантролі, неабходна быць гатовымі да любых падзей. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях дзейнасці органаў сілавога блока, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што найвышэйшы ўзровень знешніх пагроз для Рэспублікі Беларусь вымушае звярнуць самую пільную ўвагу і на пагрозы ўнутраныя. "Тым больш што гэта - звёны аднаго ланцуга", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. "Нам неабходна быць гатовымі да любых падзей. Такім чынам, пытанні процідзеяння знешнім і ўнутраным пагрозам павінны быць сёння на асаблівым кантролі", - падкрэсліў Прэзідэнт. БЕЛТА
Лукашэнка сабраў нараду з сілавым блокам Беларусі і расказаў аб прычынах

Лукашэнка сабраў нараду з сілавым блокам Беларусі і расказаў аб прычынах

Нацыянальная бяспека і сітуацыя ў сілавым блоку сталі тэмай вялікай нарады ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Тэма нашай сённяшняй нарады - нацыянальная бяспека і сітуацыя ў сілавым блоку. Як гэта прынята штогод, у пачатку года па выніках мінулага кожны міністр сілавога блока далажыў мне аб сітуацыі на падведамнай тэрыторыі. Вядома, вы разумееце, што гэта за даклады. Я не хачу сказаць, што яны не прафесійныя. Яны вельмі прафесійныя. Але, як я заўважыў, тэндэнцыя і трэнд сур'ёзны, каб паказаць сябе ў добрым святле. Гэта не хлусня. Гэта сапраўды так. У нашых сілавікоў справы ідуць нядрэнна. Але ёсць жа і недахопы. І я не такі глыбокі прафесіянал, як генеральны пракурор, дапусцім, каб даць ацэнку па вашых пісьмовых дакладах", - звярнуў увагу белар
Мужчына з вёскі Ганчары 20 сакавіка спальваў сухую траву

Мужчына з вёскі Ганчары 20 сакавіка спальваў сухую траву

Вясна ўступіла ў свае правы. Людзі пачынаюць актыўна наводзіць парадак на прыдамавых тэрыторыях. Многія робяць гэта бяздумна, парушаючы правілы пажарнай бяспекі. «Пагаспадарыў» напярэдадні, 20 сакавіка, мужчына ў вёсцы Ганчары Пружанскага раёна. Каля першай гадзіны дня выратавальнікам паведамілі пра тое, што на калгасным полі гарыць сухая трава. Работнікі МНС неадкладна выехалі па ўказаным адрасе і ліквідавалі ўзгаранне, якое да іх прыбыцця падручнымі сродкамі спрабавалі патушыць мясцовыя жыхары. Растлумачыць, навошта паліў траву, вінаваты толкам не змог. З пачатку года ў Брэсцкай вобласці зарэгістравана 46 выпадкаў гарэння травы і кустоў на агульнай плошчы каля 5,5 га. Асноўнымі прычынамі ўзгаранняў, як паказвае практыка, з’яўляюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, выпальванне
У Дзень памяці жыхароў спаленых вёсак, 22 сакавіка, мітынгі пройдуць у Пружанах і ва ўсіх сельсаветах раёна

У Дзень памяці жыхароў спаленых вёсак, 22 сакавіка, мітынгі пройдуць у Пружанах і ва ўсіх сельсаветах раёна

22 сакавіка споўніцца 80 гадоў з моманту трагедыі вёскі Хатынь. У гэты дзень у 1943-м фашысцкія карнікі зажыва спалілі 149 жыхароў гэтай вёскі. Традыцыйна 22 сакавіка – гэта Дзень памяці жыхароў усіх спаленых вёсак. І ў гэты дзень па ўсім Пружанскім раёне пройдуць памятныя мітынгі. У Пружанах мітынг адбудзецца ў 15.00 гадзін каля помніка «Спаленым вёскам». Таксама мітынгі пройдуць у сельсаветах Пружанскага раёна: - у аг. Харава (Хараўскі сельсавет), у 9.00; - у аг. Шані (Шаняўскі сельсавет), каля помніка загінулым землякам, у 12.00; - у в. Казлы (Мокраўскі сельсавет), каля брацкай магілы ахвярам фашызму, у 12.00; - у в. Новыя Засімавічы (Навазасімавіцкі сельсавет), у 12.00; - у в. Аранчыцы (Ліноўскі сельсавет), каля помніка загінулым землякам, у 12.30; -