Воскресенье, 19 января 2025

День: 20.03.2023

Лукашэнка прыняў прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі

Лукашэнка прыняў прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь Віктара Лукашэнку, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, аб стане спраў у сферы спорту ўнутры Беларусі ён добра інфармаваны. Таму асноўнай тэмай размовы стала сітуацыя з беларускім спортам на міжнароднай арэне, у тым ліку пытанні маючай адбыцца ў 2024 годзе Алімпіяды. У адпаведную дзейнасць актыўна ўключаны як дзяржаўныя органы, так і грамадскія арганізацыі. Прэзідэнта цікавіла, як тут арганізавана работа і ўзаемадзеянне з Нацыянальным алімпійскім камітэтам. Акрамя таго, на сустрэчы абмяркоўваліся падрыхтоўка і правядзенне ІІ Гульняў краін СНД, якія ў жніўні гэтага года прыме Мінск. Раней Прэзідэнт Беларусі падкрэсліваў, што гэтыя міжнародныя спаб
Як бухгалтар з Пружан Галіна Вайтуховіч сяброўства з камп’ютарам на трэнажорную залу, бег і фітбокс замяніла

Як бухгалтар з Пружан Галіна Вайтуховіч сяброўства з камп’ютарам на трэнажорную залу, бег і фітбокс замяніла

Здароўе з’яўляецца адным з галоўных складнікаў нашага шчаслівага жыцця. Бо калі нешта баліць, то і свет не мілы. Спорт — цудоўная магчымасць папярэдзіць розныя захворванні, а фізічная актыўнасць дапаможа пазбавіцца непрыемных адчуванняў у целе. З гэтымі тэзісамі згодна і Галіна Вайтуховіч, якая пачала займацца спортам праз цяжкасці са спінай і ўжо не ўяўляе жыцця без трэнажорнай залы. З нядаўняга часу Галіна Вайтуховіч займае пасаду намесніка начальніка бухгалтарскага аддзела Пружанскага камбіната кааператыўнай прамысловасці. Дагэтуль працавала бухгалтарам на розных прыватных прадпрыемствах. — Прычынай таго, што я пачала займацца спортам, стала мая спіна. Як вы разумееце, бухгалтары не адрозніваюцца асаблівай рухавай актыўнасцю на рабочым месцы. З-за пастаяннага сядзячага ладу ж
Лукашэнка адзначыў актывізацыю кантактаў з Калмыкіяй, але сапраўдны прарыў яшчэ наперадзе

Лукашэнка адзначыў актывізацыю кантактаў з Калмыкіяй, але сапраўдны прарыў яшчэ наперадзе

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Рэспублікі Калмыкія Бату Хасікавым адзначыў актывізацыю кантактаў з гэтым расійскім рэгіёнам, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Павітаўшы госця, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з вялікім задавальненнем сустракае кіраўніка расійскага рэгіёна ў Палацы Незалежнасці: "Дзякуй за тое, што вы прыязджаеце ў Беларусь, знаёміцеся з Беларуссю. Для нас гэта вельмі важна". https://www.youtube.com/watch?v=GtC9jkrob9M Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што, нягледзячы на адлегласць, якая аддзяляе Беларусь і Калмыкію, народы заўсёды былі блізкімі па духу, сумеснай гісторыі, выхаванні. "Нашы продкі разам абаранялі заваяванні Кастрычніка, атрымалі Вялікую Перамогу ў барацьбе з фашызмам, узнімалі з руін разбураную краіну, здзяйсняючы прац
На сцяне макаткі, на дзежцы — надзежнік. Чытачы ўзгадваюць рэдкія дыялектныя словы

На сцяне макаткі, на дзежцы — надзежнік. Чытачы ўзгадваюць рэдкія дыялектныя словы

У адным з нумароў мы апублікавалі пісьмо Алены Раманоўскай з Роўбіцка, у якім жанчына ўзгадвала словы, якімі карысталіся беларускія сяляне яшчэ не так даўно, у сярэдзіне і другой палове мінулага стагоддзя. Алена Іванаўна нават прапанавала наладзіць своеасаблівы конкурс на веданне роднай мовы. Не скажу, што тэлефанаванняў і пісьмаў з нагоды падобнай прапановы атрымалі шмат, але яны былі. Дакладней за ўсіх, ды яшчэ і з прыкладамі, на пытанні адказала жыхарка в. Бузуны Антаніна Сцяпанаўна Карпыза. — Апоўзіны, гэта калі сена ставілі на піках, і там былі такія палкі тоненькія, іх звязвалі, накідалі на стог. Тры кійкі такія, каб вецер не разносіў сена. Пакот — гэта столь, па-руску «потолок». Калісьці прыйшла цётка, кажа: «Пакот сёння бяліла, то рука стамілася. А дзеці сцены мазалі». Б
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Як састарэлым людзям абараніцца ад зламыснікаў?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Як састарэлым людзям абараніцца ад зламыснікаў?

— Вельмі складана абараніцца ад розных зламыснікаў састарэлым людзям. У сілу ўзросту яны не могуць зрэагаваць на дзеянні махляроў або супрацьстаяць злодзеям. Чаму міліцыі не наладзіць больш пільны кантроль, каб аператыўна дапамагаць пенсіянерам? Адказвае намеснік начальніка райаддзела міліцыі Аляксандр Семаковіч: — Забеспячэнне бяспекі пажылых грамадзян — адна з галоўных задач дзяржорганаў, у тым ліку і праваахоўных. Сапраўды, часцей за ўсё нашы састарэлыя землякі становяцца ахвярамі або злодзеяў, або махляроў. І менавіта па прычыне сваёй даверлівасці. Хаця, здаецца, жыццёвы вопыт павінен быў навучыць такіх людзей не давяраць незнаёмцам. І калі з выкрыццём крадзяжоў маёмасці міліцыянеры ў пераважнай большасці выпадкаў спраўляюцца, то вось з махлярскімі дзеяннямі сітуацыя застаецца с