Среда, 19 февраля 2025

День: 19.03.2023

Прадукцыю «Пружанскага малочнага камбіната» высока ацаніла журы міжнароднай выставы «Прадэкспа-2023» у Маскве

Прадукцыю «Пружанскага малочнага камбіната» высока ацаніла журы міжнароднай выставы «Прадэкспа-2023» у Маскве

Толькі работа і адказнасць усёй каманды дае добры плён, дапамагае вырабляць якасную прадукцыю і папаўняць скарбонку ўзнагарод. У гэтым перакананы на ААТ «Пружанскі малочны камбінат». Нядаўна прадпрыемства зноў парадавала прыемнымі навінамі: мясцовыя масла- і сыраробы вярнуліся з узнагародамі з міжнароднай выставы «Прадэкспа-2023» у Маскве. — Усе конкурсы і выставы для завода — своеасаблівая справаздача за пэўны час работы. Уласна, і мы самі стараемся прэзентаваць на такіх мерапрыемствах новыя віды прадукцыі. Словам, здзіўляць. І нашы ўзнагароды якраз сведчаць пра гэта, — расказвае спецыяліст па маркетынгу Іна Іванова. Вось і журы 30-й юбілейнай выставы ў расійскай сталіцы паставіла найвышэйшыя адзнакі новым і ўжо любімым відам прадукцыі. З Масквы работнікі малочнага камбіната
Рэцэпты на Біс. Скумбрыя ў пост ад дзяржінспектара раённай дзяржінспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Ганны Берднік

Рэцэпты на Біс. Скумбрыя ў пост ад дзяржінспектара раённай дзяржінспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Ганны Берднік

Рэцэпт ад вядучага агранома — дзяржінспектара Пружанскай раённай дзяржінспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Ганны Берднік. ІНГРЭДЫЕНТЫ: скумбрыя — 2 шт.,морква — 1 шт.,цыбуля — 2 шт.,алей — 4 ст. лыжкі,сок лімона — 2 ч. лыжкі,соль, перац, папрыка — на смак,разынкі (изюм) — 100 г,гарчыца — 1 ч. лыжка. ПРЫГАТАВАННЕ Скумбрыю пачысціць і памыць, разабраць на філе, не здымаючы шкурку, выняць усе косткі. Прыгатаваць марынад для рыбы: змяшаць соль, перац, папрыку, сок лімона, дадаць гарчыцу і алей, перамяшаць. Пакласці ў марынад рыбу і пакінуць у халадзільніку на 50-60 мінут. На патэльні спасераваць моркву і цыбулю. Узяць посуд для запякання, пакласці на дно пергаментную паперу, на яе — філе рыбы, зверху накрыць «футрам» з пасераванай агародніны, дадаць р
Што адрамантавана ў раёне летась і чаму несанкцыянаваныя звалкі не знікаюць? Інтэрв’ю  з начальнікам інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вольгай Дрозд

Што адрамантавана ў раёне летась і чаму несанкцыянаваныя звалкі не знікаюць? Інтэрв’ю з начальнікам інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вольгай Дрозд

Заўсёды актуальным застаецца пытанне навядзення парадку на нашай з вамі зямлі. У гэтым плане ў Пружанскім раёне робіцца многае, і не толькі падчас адпаведных месячнікаў і акцый: высаджваюцца дрэўцы, работнікі камунальнай службы шчыруюць на высадцы прыгожых кветак, якія радуюць вока да позняй восені, праводзяцца суботнікі, падчас якіх прыбіраецца смецце. Многія жыхары раёна імкнуцца, каб рэгіён быў чыстым і ўтульным, прывабным воку. Не застаецца ўбаку ад навядзення парадку і Пружанская інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя: яна каардынуе шэраг работ, якія праводзяцца рознымі службамі, ажыццяўляе непасрэдны кантроль. Пра тое, што было зроблена ўвогуле за год мінулы на тэрыторыі раёна, мы пагутарылі з начальнікам інспекцыі Вольгай Дрозд. — Вольга Міхайлаўна, ц