Четверг, 16 января 2025

День: 14.03.2023

Дзіцячы хакейны турнір «JUNIOR BULLDOGS»: чэмпіёнства бярозаўскага «Собаля», годная гульня пружанцаў і «Фенікс» з Калінінграда (+фота)

Дзіцячы хакейны турнір «JUNIOR BULLDOGS»: чэмпіёнства бярозаўскага «Собаля», годная гульня пружанцаў і «Фенікс» з Калінінграда (+фота)

У разгар спартыўнага сезона ў Лядовым палацы нашага горада сапраўды ёсць на каго і на што паглядзець. Тым больш у выхадныя дні. Мінулыя не сталі выключэннем: тут прайшоў дзіцячы хакейны турнір «JUNIOR BULLDOGS». Каманда "Фенікс" з Калінінграда. На гэты раз спаборніцтвы сабралі шэсць каманд 2012 г.н. і ўпершыню выйшлі на міжнародны ўзровень. Усё таму, што пазмагацца са зборнымі з раёнаў вобласці на гэты раз прыехала каманда «Фенікс» з Калінінграда. І прыехала не адна, а з даволі ўнушальным клубам балельшчыкаў. Карэспандэнту пашчасціла пагутарыць з трэнерам зборнай Юрыем Ботвіным. Высветлілася, што сваю прыгожую назву «Фенікс» каманда атрымала ад назвы лядовай пляцоўкі, дзе трэніруюцца хлопцы. І падчас турніру хакеісты даказалі, што яны гатовы змагацца. — Усяго ў нашым горадзе тры
Члены РГА «Белая Русь» з Пружанскага раёна прынялі ўдзел у выбарах новага кіраўніка абласной арганізацыі. Ім стаў Мікалай Сопат

Члены РГА «Белая Русь» з Пружанскага раёна прынялі ўдзел у выбарах новага кіраўніка абласной арганізацыі. Ім стаў Мікалай Сопат

Адбылася выбарная канферэнцыя Брэсцкай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь». У якасці дэлегатаў ад Пружанскага раёна ўдзел у мерапрыемстве прынялі члены РГА «Белая Русь» Таццяна Кашкан, Юрый Карповіч, Ірына Казарэз, Марыя Грышкевіч і Сяргей Дзямідаў (на здымку). На канферэнцыі быў выбраны новы кіраўнік абласной арганізацыі. Ім стаў Мікалай Сопат, які змяніў на гэтым пасту Аляксандра Бахановіча. Мікалай Паўлавіч узначальвае Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі. Таксама былі абраны савет абласной арганізацыі і прэзідыум. — Самае каштоўнае ў любой рабоце і грамадскай дзейнасці — гэта людзі, — адзначыў Мікалай Сопат. — Сярод накірункаў, якія будзе развіваць абласная арганізацыя РГА «Белая Русь», — работа з працоўнымі калектывамі і асабліва з моладдзю. Абавязкова будзе зроблены ак
Прафсаюзы падвялі вынікі 2022-га, узнагародзілі лепшых і абазначылі арыенціры на год бягучы (+многа фота)

Прафсаюзы падвялі вынікі 2022-га, узнагародзілі лепшых і абазначылі арыенціры на год бягучы (+многа фота)

На мінулым тыдні прайшло пасяджэнне савета Пружанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, на якім падвялі вынікі работы ў 2022 і абазначылі арыенціры на 2023 год. У рабоце савета прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, старшыня абкама прафсаюза работнікаў гандлю, спажыўкааперацыі і прадпрымальніцтва Уладзімір Тарасевіч. У сваім дакладзе старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук паведаміла аб колькасці пярвічак, стварэнне якіх на прадпрыемствах усіх формаў уласнасці з’яўляецца адным з прыярытэтных накірункаў у рабоце раённага аб’яднання. Найбольш плённым для гэтага стаў 2020 год, калі было створана 12 пярвічак, з іх дзевяць — у недзяржаўным сектары эканомікі. У 2021 і 2022 гадах адпаведна з‘явілася пяць і дзве новых пярвічных арганізацый. І работа ў гэты
Подведены итоги районного этапа конкурса «Спасатели глазами детей — 2023». Поздравляем победителей!

Подведены итоги районного этапа конкурса «Спасатели глазами детей — 2023». Поздравляем победителей!

В Пружанах состоялся региональный этап конкурса «Спасатели глазами детей – 2023». В конкурсе приняли участие ребята из общеобразовательных школ, а также из учреждений дополнительного образования г. Пружаны и г.п. Ружаны. Итоги подводились жюри в составе: Зубко Елены, педагога-организатора ГУДО «Центра творчества детей и молодёжи г.Пружаны», Омельянчука Юрия, председателя ОСВОД Пружанского района, Карпило Инны, специалиста СПиВО Пружанского РОЧС. По итогам конкурса следующие результаты: Номинация «Поделка»     1. «170 лет пожарной службы Республики Беларусь», Жур Ангелина, ГУО «Хоревская средняя школа».    «Портрет мужества славы и отваги», Баранчук Маргарита, ГУДО «Ружанский многопрофильный центр по работе с детьми и молодёжью». 2.
Выстава «Беларусь інтэлектуальная» едзе ў Брэст!

Выстава «Беларусь інтэлектуальная» едзе ў Брэст!

Выстава «Беларусь інтэлектуальная» працягвае падарожнічаць па рэгіёнах. Маштабная выстава навукова-тэхнічных дасягненняў пройдзе з 24 па 26 сакавіка ў Брэсце. Месца правядзення форуму – лёгкаатлетычны манеж на вуліцы Маскоўскай, 151. Свае дасягненні і распрацоўкі прадэманструюць вучоныя НАН Беларусі, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, навукова-даследчых дзяржаўных і прыватных арганізацый краіны, тэхнапаркаў, якія займаюцца навуковымі даследаваннямі. Крыніца: Telegram-канал #1регион