Пружанскі «Мухавец» заняў чацвёртае месца на рэспубліканскай «Залатой шайбе»!
Даволі паспяховым стала выступленне пружанскай каманды «Мухавец» на рэспубліканскіх спаборніцтвах па хакеі «Залатая шайба» ў дывізіёне «А».
Нагадаем, што права прадстаўляць Брэстчыну на рэспубліканскім этапе хакейных баталій аматарская каманда 2009 года нараджэння заваявала ў выніку пераможнага выступлення на абласным этапе «Залатой шайбы» ў Івацэвічах. Там зборнай, якая дзейнічае пры РФСК «Мухавец» і трэніруе якую Дзмітрый Клімавец, не было роўных.
На мінулым тыдні на малой арэне сталічнага спарткомплексу «Чыжоўка-арэна» змагаліся мацнейшыя каманды з усіх рэгіёнаў краіны. Усяго скрыжавалі клюшкі восем каманд: шэсць з іх прадстаўлялі вобласці Беларусі, яшчэ дзве — горад Мінск.
Наш «Мухавец» стартаваў на рэспубліканскай «Залатой шайбе» з перамогі. У першы дзень каманда абы