Рэцэпты на Біс. «Грыбная закуска» з баклажанаў ад удзельніцы гурта «Каханачка» Ліноўскага СДК Наталлі Жукавай
Рэцэпт ад удзельніцы гурта «Каханачка» Ліноўскага СДК Наталлі Жукавай.
ІНГРЭДЫЕНТЫ:
баклажаны — 1 кг,цыбуля рэпчатая — 2 шт.,часнок — 1 галоўка,соль — 1 ст. лыжка без верху;
для расолу:вада — 100 г,воцат 9% — 80 г,лаўровы ліст, чорны перац гарошкам.
ПРЫГАТАВАННЕ
Баклажаны ачышчаем ад скуркі, наразаем кавалачкамі, падобнымі да грыбных ножак. Солім, пакідаем на 2-3 гадзіны, каб выйшла горыч. Потым крыху адціскаем і абсмажваем на патэльні з усіх бакоў (але не моцна).
Цыбулю рэжам паўколцамі, зубкі часнаку — упоперак на дзве часткі.
У посуд складваем слаямі: баклажаны, цыбулю, часнок. Заліваем гарачым расолам. Калі астыне, змяшчаем у халадзільнік на 1,5-2 сутак. Баклажаны гатовы да ўжывання.
Калі хочаце зрабіць такую нарыхтоўку на зіму, то гатовыя баклажаны трэба р