Пракурор Брэсцкай вобласці Віктар Клімаў пабываў у «Агра-Калядзічах» і азнаёміўся з сітуацыяй па паморку БРЖ у раёне
Пракурор Брэсцкай вобласці Віктар Клімаў у рамках рабочага візіту наведаў Пружанскі раён. Асноўная мэта паездкі — кантроль праводзімых мерапрыемстваў згодна з Дырэктывай № 6 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны».
З праверкай Віктар Клімаў пабываў у ААТ «Агра-Калядзічы», дзе разам са старшынёй райвыканкама Міхаілам Грышкевічам і пракурорам раёна Аляксандрам Вярбіцкім азнаёміўся з сітуацыяй адносна паморку жывёлы. На МТК «Калядзічы 1100» камісію сустракаў дырэктар таварыства Сяргей Субота, які азнаёміў гасцей з вытворчай дзейнасцю прадпрыемства ў цэлым і жывёлагадоўчага аб’екта ў прыватнасці.
— На комплексе працуюць 33 работнікі, якія штодня ў сярэднім пастаўляюць на збыт больш за 30 літраў малака ад адной каровы, — расказаў Ся