Магчымасць апынуцца разам з героямі ў неверагодных прыгодах, неблагі варыянт правесці вольны час дае нам кіно. Цудоўна, што цікавае і карыснае баўленне часу можна лёгка раздзяліць з сям’ёй і сябрамі, і пры гэтым не выязджаць за межы роднага горада, бо добрае абслугоўванне, разнастайныя кінастужкі, вялікі экран і якасны гук прапануе кінатэатр «Спадарожнік».
Дырэктар кінатэатра Таццяна Ланінская.
Як расказвае дырэктар кінатэатра Таццяна Ланінская, згодна з дадзенымі інтэрнэт-сервісу «Кінапошук», па выніках сямі тыдняў 2023 года першае месца ў рэйтынгу самых касавых і папулярных фільмаў упэўнена заняла сямейная кінастужка «Чабурашка». Ажыятаж адбыўся і ў Пружанах.
— Нарэшце, фільм «Чабурашка» рэжысёра Дзмітрыя Дзячэнкі вярнуў гледачоў у кінатэатры пасля пандэміі, — падзялілася назір