
ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс»: а ў нас дзяўчаты проста клас!
Адвеку павялося, што жанчына для моцнай паловы чалавецтва з’яўляецца крыніцай натхнення, менавіта ёй прысвячаецца вялікая колькасць твораў, асабліва вершаў, у якіх прыгожа апісваюцца два самыя шчымлівыя і нават складаныя пачуцці — любоў і каханне.
Гэтыя клапатлівыя і пяшчотныя жанчыны могуць стаць надзейным тылам для любога мужчыны. Але іх увагу і разуменне яшчэ трэба заслужыць!На здымку: начальнік МТК «Шарашова» Галіна Мятліцкая і аператары машыннага даення Ірына Паляк, Святлана Хахлова, Зоя Маразюк і Вольга Паламарчук.
Менавіта яны даюць нам, мужчынам, стымул жыць на гэтым свеце, будаваць планы і здзяйсняць дзеля нашых любімых подзвігі. Жанчыны ж заслугоўваюць таго, каб іх дабіваліся, за іх змагаліся і проста кахалі. І для таго, каб паказаць, на што мы здольныя дзеля сваіх каханы