
Наша апытанне: Якое яно, жаночае шчасце?
Напярэдадні 8 сакавіка хочацца паразважаць наконт умення жанчын паспяваць літаральна ўсюды. Яны працуюць, нараджаюць і выхоўваюць дзяцей, сочаць за сямейным ачагом, падтрымліваюць утульнасць у доме. Нягледзячы на няпростую працу і магчымыя асабістыя праблемы, іскрацца пазітывам, а таксама імкнуцца захоўваць проста ашаламляльны выгляд. Мы пацікавіліся ў прахожых, з якіх кампанентаў складаецца жаночае шчасце, і што дазваляе жанчынам быць «у рэсурсе»?
Кацярына:
— Кожны чалавек марыць сустрэць сапраўднае каханне. У поўнай ступені жанчына стане шчаслівай толькі пры наяўнасці любімага мужчыны, а яе прызванне, лічу, заключаецца ў мацярынстве. Я люблю песціць сябе стрыжкай і ўкладкай, а таксама наведваць сауну і басейн, але пакуль мой маленькі сынок не дазваляе адпачыць належным чынам.