
Калонка галоўнага рэдактара. ПВК «Рёдан»: уладары дзіцячых душ?
Дзіцячая душа. Яна такая пластычная, мякчэй за пластылін. Ляпі з яе, што хочаш. Але калі скульптар мае злачынныя намеры, то і вылепіць з яе такога ж злачынцу.
Пацверджаннем маёй думкі з’яўляюцца недаўнія падзеі, якія хваляй паімкнуліся пракаціцца па Беларусі. Але папярэдзілі гэтае своеасаблівае цунамі праваахоўныя органы, якія дзень і ноч ахоўваюць правапарадак, спакой законапаслухмяных грамадзян.
А перадгісторыя такая. У інтэрнэт-прасторы Украіны, Расіі, а потым і Беларусі пачала распаўсюджвацца новая маладзёжная субкультура, якая мае назву ПВК «Рёдан» (яна з’явілася ў якасці пераймання японскай мультыплікацыі аб злачыннай групоўцы «Геней Рёдан»). На першы погляд здавалася, што спачатку ўдзельнікі субкультуры пазіцыянавалі сябе як барацьбіты за мір. Такое вось новае пакаленне п