Ідзе збор сродкаў на захаванне сінагогі ў Ружанах
На землях сучаснай Беларусі з даўніх часоў жылі людзі розных народаў і рэлігій. Ужо з XV ст. з Заходняй Еўропы на нашых землях пачалі сяліцца яўрэі, якія праследаваліся каталіцкай царквой, падвяргалася ганенням і знішчэнню.
Дакладна вядома, што ў пачатку XVII ст. у Ружанах мелася яўрэйская абшчына (кагал), якая падначальвалася Берасцейскаму вааду. Афіцыйны дазвол жыць у мястэчку, мець дамы і сінагогі яўрэі атрымалі ад Льва Сапегі ў 1629 г. У завяшчанні ён патрабаваў ад сваіх нашчадкаў захоўваць гэтыя правы на вечныя часы.
Рэшткі будынка былой сінагогі, які мы сёння можам бачыць у пасёлку Ружаны, з’яўляюцца сведкамі яўрэйскай гісторыі на беларускай зямлі.
Сінагога была ўзведзена ў XIX ст. і мае тыповае аб’ёмна-прасторавае рашэнне. Яна з’яўляецца помнікам архітэктурнага стылю э