Среда, 22 марта 2023

День: 01.03.2023

Лукашэнка і Сі Цзіньпін прынялі заяву аб асноўных прынцыпах развіцця ўзорных адносін усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства

Лукашэнка і Сі Цзіньпін прынялі заяву аб асноўных прынцыпах развіцця ўзорных адносін усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Старшыня КНР Сі Цзіньпін па выніках перагавораў у Пекіне прынялі сумесную заяву аб асноўных прынцыпах развіцця ўзорных адносін усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства Беларусі і Кітая ў новую эпоху, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Лідары краін як на перагаворах у шырокім, так і ў вузкім складах размаўлялі значна даўжэй за запланаваны час, што відавочна сведчыць аб узаемнай зацікаўленасці ў вырашэнні пытанняў, якія стаяць на парадку дня, і нацэленасці на вынік. Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін прадоўжылі сустрэчу за афіцыйным абедам у гонар Прэзідэнта Беларусі. У прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў таксама быў падпісаны маштабны пакет дакументаў аб супрацоўніцтве ў розных сферах. Падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні п
Слова дэлегатам устаноўчага з’езда «Белай Русі». Гаворыць начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Віталій Матвіенка

Слова дэлегатам устаноўчага з’езда «Белай Русі». Гаворыць начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Віталій Матвіенка

Сваімі думкамі дзеліцца дэлегат устаноўчага з’езда па ўтварэнні новай палітычнай партыі, якая носіць пакуль рабочую назву «Беларуская палітычная партыя «Белая Русь». Віталій Матвіенка, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва: — У раёне адбыўся сход, на якім было падтрымана стварэнне такой палітычнай партыі. Дэлегаты ад нашага раёна прымуць удзел у рабоце ўстаноўчага з’езда, на якім будзе адобраны Статут і праграма партыі, абраны яго кіруючыя органы. Думаю, што членамі гэтай партыі стануць людзі, якія думаюць пра будучыню краіны, нашых дзяцей і ўнукаў, рух наперад у эканоміцы, палітыцы, міжнародным супрацоўніцтве. Гэты палітычны інстытут павінен стаць связуючым звяном паміж грамадствам і ўладай, садзейнічаць развіццю і ўмацаванню Беларусі.
Чытайце, як Масленку ў Пружанах адзначалі! (+многа фота)

Чытайце, як Масленку ў Пружанах адзначалі! (+многа фота)

Традыцыйнае свята развітання з зімой прайшло ў нядзелю на гарадской плошчы. Падрыхтаваная канцэртная праграма «Масленка ў Пружанах» сабрала нямала гледачоў, а таксама ўдзельнікаў, бо гасцей свята чакалі розныя конкурсы і выпрабаванні. Свята распачаў народны хор «Вербніца», салісты якога выканалі некалькі запальных песенных нумароў. У выніку, нягледзячы на даволі марознае надвор’е, градус цікавасці аўдыторыі істотна павялічыўся. Чым па-майстэрску скарыстаўся вядучы Алег Строк, які дадаў драйву ў мерапрыемства. Дарэчы, для сугрэву можна было тут жа набыць прысмакі з палатак райспажыўтаварыства. Гарачыя бліны, шашлыкі і розныя мясныя і салодкія стравы прапанаваліся ў дастатковай колькасці. Паміж выступленнямі артыстаў праходзілі забаўляльныя конкурсы — загадкі, заданні на спрыт
Вопыт vs маладосць. У пружанскім каледжы змагаліся пенсіянеры і моладзь

Вопыт vs маладосць. У пружанскім каледжы змагаліся пенсіянеры і моладзь

У Дзень абаронцаў Айчыны прайшоў конкурс «На варце міру і дабра», у якім прынялі ўдзел наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту пры тэрытарыяльным цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва і навучэнцы каледжа. Мэтай мерапрыемства стала патрыятычнае выхаванне і падрыхтоўка юнакоў да службы ў арміі, а таксама перадача маладым людзям не толькі армейскага, але і жыццёвага вопыту сталых людзей. За званне самых спрытных, моцных і кемлівых вялі барацьбу дзве каманды навучэнцаў першага і другога курсаў каледжа і наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ў складзе каманды «Ветэраны». Выпрабаванні былі разнастайныя, каманды годна справіліся з усімі. Мужчыны і хлопцы адказвалі на пытанні, рабілі папяровыя пілоткі, страля