Вторник, 16 апреля 2024

Месяц: Февраль 2023

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Чаму перыядычна паведамляюць пра забарону пераходу чыгуначных шляхоў па-за спецыяльнымі пераходамі?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі. Чаму перыядычна паведамляюць пра забарону пераходу чыгуначных шляхоў па-за спецыяльнымі пераходамі?

— Чаму перыядычна паведамляюць пра забарону пераходу чыгуначных шляхоў па-за спецыяльнымі пераходамі? Адказвае капітан міліцыі Руслан Дзмітрук: — Справа ў тым, што па прычынах знаходжання на рэйках або іх пераходу ва неўстаноўленых для гэтага месцах летась на тэрыторыі раёна адбыліся два няшчасныя выпадкі, адзін з якіх — са смяротным зыходам. Таму праваахоўныя органы адначасова інфармуюць і папярэджваюць: нагадваем пра небяспеку падобных учынкаў і пра тое, што яны з’яўляюцца адміністрацыйным правапарушэннем. Апошняе разглядаецца ч. 4 арт. 18.2 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, якая прадугледжвае штраф у памеры да дзвюх базавых велічынь.
Пружанскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі — адзін з лепшых у вобласці!

Пружанскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі — адзін з лепшых у вобласці!

Пружанскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі па выніках работы ў мінулым годзе названы адным з лепшых у вобласці. Вынікі работы ў 2022-м падвялі ў аўторак падчас абласнога санітарна-эпідэміялагічнага савета пры галоўным дзяржаўным санітарным урачу вобласці. На мерапрыемстве таксама намецілі задачы на год новы і ўзнагародзілі пераможцаў абласнога агляду-конкурсу па выніках дзейнасці тэрытарыяльных цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі ў 2022-м. Трэцяе месца сярод раённых цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі заняў наш, Пружанскі. Дыплом яго галоўнаму ўрачу Кацярыне Папко ўручыла галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Брэсцкай вобласці Алена Ільяшава (на здымку). На першым і другім месцах — цэнтры гігіены Івацэвіцкага і Ляхавіцкага раёнаў. Уладзіслаў Шпарла
Наша апытанне: Штамп у пашпарце — неабходнасць?

Наша апытанне: Штамп у пашпарце — неабходнасць?

Стасункі паміж мужчынам і жанчынай — тэма невычэрпная. Чалавецтва заўсёды будзе знаходзіцца ў пошуках свяшчэннага Грааля сям’і, але дакладна зразумела адно: няма адзінага меркавання наконт пабудовы паспяховых адносін, гэта ўсё вельмі далікатная, суб’ектыўная і індывідуальная справа. Беручы гэта да ўвагі, мы вырашылі даведацца: ці па-ранейшаму аддзел ЗАГС мае важкі аўтарытэт і ці дапамагае пасведчанне аб заключэнні шлюбу жыць у згодзе і каханні. Святлана з вёскі Новыя Засімавічы: — Шлюб сябе не зжыў. Па-першае, сувязь паміж мужчынам і жанчынай неабходна замацоўваць на заканадаўчым узроўні для таго, каб адчуваць падмурак у юрыдычным плане. Па-другое, інстытут шлюбу закладваўся стагоддзямі, таму мы павінны перадаць яго нашым нашчадкам. Але асуджаць людзей, якія жывуць у «грамадзянс
Кубак старшыні Камянецкага райвыканкама заваявала каманда валейбалістаў-аматараў з Пружан

Кубак старшыні Камянецкага райвыканкама заваявала каманда валейбалістаў-аматараў з Пружан

Каманда валейбалістаў-аматараў з Пружанскага раёна вярнулася пераможцай з Кубка старшыні Камянецкага райвыканкама па валейболе. Валейбольныя разборкі разгарнуліся на базе спартыўнай залы з басейнам для школ Камянца. Сапернічалі чатыры каманды, якія прадстаўлялі Жабінку, Камянец, Пружаны і Пінск. Па выніках спаборніцтваў Кубак старшыні Камянецкага райвыканкама паехаў у Пружаны. Пра зладжанасць нашай зборнай і яе накіраванасць на перамогу гаворыць той факт, што пружанцы правялі ўсе гульні без замен. Як расказала дырэктар РФСК «Мухавец» Вікторыя Шаманава, у складзе каманды гуляюць спартсмены-аматары з Пружан і аг. Клепачы. Уладзіслаў Шпарла
Ветэран працы Канстанцін Чапялевіч з Лінова адзначыў 90-гадовы юбілей!

Ветэран працы Канстанцін Чапялевіч з Лінова адзначыў 90-гадовы юбілей!

Некалькі дзён таму каля вёскі Альшаны быў знойдзены боепрыпас часоў Вялікай Айчыннай вайны — 105-міліметровы артылерыйскі снарад, больш падобны на кавалак жалязякі. Гэтая знаходка зноў прымусіла ўзгадаць пра падзеі ваеннага часу, якія разгортваліся на тэрыторыі Ліноўскага сельсавета. Сярод тых яго жыхароў, хто памятае і пачатак вайны, і яе заканчэнне, Канстанцін Сцяпанавіч Чапялевіч. У 1941 годзе хлопчык з вёскі Варотнае скончыў першы клас. — Месца, дзе мы жылі, называлі «Выселкі» або «хутар Жорнаўскі», як потым я па дакументах глядзеў, але на хутар яно было мала падобна. Тут адасоблена стаяла пяць дамоў, якія аддзяляла ад астатняй часткі вёскі дрыгва. Быў зроблены абход такі, кладкі паклалі, каб у вёску прайсці, мы па іх і ў школу хадзілі. А немцы ў 1941-м напрасткі ўперліся з
Ліноўскай СШ уручана пасведчанне аб прысваенні статусу «Школа міру»

Ліноўскай СШ уручана пасведчанне аб прысваенні статусу «Школа міру»

З высакароднай місіяй 1 лютага ў раёне пабывала старшыня абласнога аддзялення Беларускага фонду міру Лідзія Раманюк. Раней мы паведамлялі, што Ліноўскай школе быў прысвоены статус «Школа міру». Вучні і педагогі навучальнай установы заслужылі гэта сваімі дзеяннямі, ініцыятывамі, праектамі. Бо не так проста атрымаць такое ганаровае званне. Урачыстае мерапрыемства па ўручэнні пасведчання аб прысваенні статусу «Школа міру» Ліноўскай сярэдняй школе адбылося ў прыгожай актавай зале ўстановы адукацыі. Сюды прыбыла шмат гасцей. У іх ліку, зразумела, старшыні абласной і раённай арганізацый Беларускага фонду міру Лідзія Раманюк і Руслан Супрыновіч, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Ірына Казарэз, дырэктары ўстаноў адукацыі раёна і многія іншыя. Як расказала Лідзія Раманюк, калі ў
Дзякуючы Беларускаму фонду міру ў палаце ветэранаў вайны і працы Пружанскай ЦРБ з’явіўся халадзільнік

Дзякуючы Беларускаму фонду міру ў палаце ветэранаў вайны і працы Пружанскай ЦРБ з’явіўся халадзільнік

Старшыня абласнога аддзялення Беларускага фонду міру Лідзія Раманюк пабывала ў Пружанскім раёне. У дзень свайго прыезду на Пружаншчыну Лідзія Мікалаеўна разам са старшынёй раённага аддзялення Беларускага фонду міру, намеснікам старшыні Пружанскага райвыканкама Русланам Супрыновічам наведалі палату ветэранаў вайны і працы ў Пружанскай цэнтральнай райбальніцы. Руслан Супрыновіч уручае сертыфікат на халадзільнік галоўнаму ўрачу бальніцы Юрыю Юзько. Яны прыехалі сюды не проста спытаць, як справы, пажадаць здароўя, а і прывезлі падарунак — халадзільнік. Як расказала Лідзія Мікалаеўна, Беларускі фонд міру ў сакавіку 2021 года прыняў рашэнне ўзнавіць акцыю, якая мае назву «Клопат аб ветэранах вайны і працы». За той час, як старшынёй абласнога аддзялення з’яўляецца Лідзія Раманюк, сілам
Прэзідэнты Беларусі і ААЭ дамовіліся аб супрацоўніцтве па больш як дзясятку напрамкаў

Прэзідэнты Беларусі і ААЭ дамовіліся аб супрацоўніцтве па больш як дзясятку напрамкаў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт ААЭ шэйх Мухамед Бен Заід аль-Нахаян у час перагавораў у Абу-Дабі дамовіліся аб супрацоўніцтве па больш як дзясятку напрамкаў, паведамляе БЕЛТА. Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў доўжылася каля чатырох гадзін. Кіраўнік ААЭ запрасіў беларускага калегу дадому, сустрэча праходзіла ў абсалютна сяброўскай абстаноўцы. Спачатку ў пашыраным складзе, пасля - сам-насам. Асабліва трэба адзначыць той факт, што ў сустрэчы прымалі ўдзел старэйшы і малодшы сыны Прэзідэнта Беларусі, гэта таксама сведчыць аб асаблівым характары адносін, па-сапраўднаму сяброўскім. У цэлым у час сустрэчы беларускі і эмірацкі лідары дамовіліся аб супрацоўніцтве па больш як дзясятку напрамкаў: у сферы гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйн
Для спасения жизни годовалой Виктории Кравцовой из Добруша нужен укол стоимостью почти два миллиона долларов

Для спасения жизни годовалой Виктории Кравцовой из Добруша нужен укол стоимостью почти два миллиона долларов

Несколько месяцев назад маленькой Виктории поставили страшный диагноз – спинальная мышечная атрофия второго типа. СМА – генетическая прогрессирующая болезнь. Ребенок теряет двигательную активность, а со временем могут возникнуть проблемы с глотанием и дыханием. – Вика родилась в срок. И тогда не было проблем со здоровьем, она росла и развивалась как обычные дети, – делится воспоминаниями мама девочки Наталья Кравцова. – Ближе к году стали замечать, что она теряет приобретенные навыки. Если в 10 месяцев дочка пробовала делать первые шаги, то в год не могла даже стоять. Мы забили тревогу. И пройдя все необходимые обследования, узнали о страшном диагнозе. Потом открыли сбор средств на препарат Золгенсма, стоимость которого катастрофическая – почти два миллиона долларов. Н
Мужчина из Колядич ночью угнал «Рено» жительницы Рудников, а затем вернул повреждённое авто на стоянку

Мужчина из Колядич ночью угнал «Рено» жительницы Рудников, а затем вернул повреждённое авто на стоянку

В Пружанский РОВД обратилась 26-летняя жительница деревни Рудники, которая сообщила, что неизвестный угнал ее автомобиль марки «Renault Stepway», но вернул на место стоянки, однако, с техническими неисправностями. Женщина пояснила, что, выйдя утром из дома, обнаружила свое транспортно средство, которое стояло не там, где она его оставляла. Кроме того, на правом переднем крыле, фарах, а также молдингах спереди и сзади имелись вмятины, характерные для ДТП. На место выбыла следственно-оперативная группа. В ходе оперативно-разыскных мероприятий правоохранители установили, что к угону причастен 25-летний житель деревни Колядичи. Известно, что молодой человек, накануне вечером, отдыхал с компанией дома у заявительницы. После совместного распития алкоголя воспользовался тем, что хозяйк
Пра рэалізацыю драўніны па новых правілах расказаў галоўны інжынер лясгаса Міхаіл Калодзіч

Пра рэалізацыю драўніны па новых правілах расказаў галоўны інжынер лясгаса Міхаіл Калодзіч

У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у краіне зменены ўмовы рэалізацыі дзелавой драўніны фізічным асобам. Які парадак разгляду заявак дзейнічае? Ці мае ён перавагі ў параўнанні з папярэднімі падыходамі? На гэтыя пытанні адказвае галоўны інжынер ДЛГУ «Пружанскі лясгас» Міхаіл Калодзіч. — Самае галоўнае — спрашчэнне працэдуры набыцця дзелавой драўніны, — зазначае Міхаіл Васільевіч. — Калі раней грамадзяніну неабходна было прайсці шэраг інстанцый, то цяпер пры наяўнасці належнага пакета дакументаў усё рэалізуецца ў нашай установе. Таму, згодна з Указам №294 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у зацверджаных правілах вызначаны тэрмін водпуску заказаных кубаметраў не больш за 15 дзён. Хаця, зазначу, гэта максімум, звычайна заяўкі ажыццяўляюцца за 2-3 дні. — У чым яш
Выхаванцы студыі «Ружовая пантэра» занялі першае месца на фестывалі «Калядныя зоркі» ў Брэсце

Выхаванцы студыі «Ружовая пантэра» занялі першае месца на фестывалі «Калядныя зоркі» ў Брэсце

Танец — гэта не толькі прыгожыя рухі пад мілагучную музыку, гэта яшчэ і грунтоўная праца, якую для дасягнення поспехаў трэба праводзіць сістэмна і рэгулярна. Пра гэта дакладна ведаюць выхаванцы студыі сучаснага танца «Ружовая пантэра». Пружанскія вучні «Ружовай пантэры» прынялі ўдзел у фестывалі «Калядныя зоркі». Як паведаміла кіраўнік танцавальнай студыі Маргарыта Грынёва, фестываль праходзіў у музычным каледжы горада Брэста, шыкоўная сцэна якога пакарылася пружан-скаму дуэту Веры Крачко і Стэфаніі Тарасевіч. Запальны і яскравы танец дзяўчынак у стылі хіп-хоп выклікаў буру ўражанняў і сапраўдныя авацыі гледачоў. Намаганні юных пружанак не аказаліся дарэмнымі, і старанна падрыхтаваны нумар заняў заслужанае першае месца. Усяго ж ад пружанскай студыі былі прадстаўлены на конкур
Завяршыўся візіт Лукашэнкі ў Зімбабвэ

Завяршыўся візіт Лукашэнкі ў Зімбабвэ

 Завяршыўся дзяржаўны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ. У аэрапорце гэтай краіны кіраўніка дзяржавы праводзілі гэтак жа ўрачыста, як і сустракалі ў першы дзень візіту - з ротай ганаровай варты, выкананнем гімнаў і мясцовым каларытам - танцамі і песнямі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал "Пул Першага". У апошні дзень візіту беларускі лідар разам з Прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвам наведаў знакаміты вадаспад Вікторыя і кантактны заапарк. "Нястрымная моц воднага патоку параўнальная з сілай народа Зімбабвэ", - такі памятны запіс пакінуў Аляксандр Лукашэнка пасля азнаямлення з адной з галоўных славутасцей Зімбабвэ. Затым кіраўнікі абедзвюх дзяржаў правялі перагаворы без прысутнасці прэсы і камер. Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі п
Прызванне — дапамога людзям. Больш за 40 гадоў працуе фельчарам Папялёўскага ФАПа Надзея Заянчкоўская

Прызванне — дапамога людзям. Больш за 40 гадоў працуе фельчарам Папялёўскага ФАПа Надзея Заянчкоўская

Упэўнены, што ў нашым раёне вельмі многа працавітых, сумленных і добразычлівых людзей. Яны проста шчыра і аддана працуюць дзеля сваёй сям’і, свайго роднага куточка і краіны ўвогуле. І ў рабоце сваёй бачаць сэнс жыцця. А як жа інакш, кожны павінен, прыйшоўшы ў свет гэты, быць запатрабаваным, адчуваць сваю прыналежнасць да ўсяго, што адбываецца вакол. І самае галоўнае, на маю думку, што такія працаўнікі вельмі часта аказваюцца людзьмі сарамлівымі, ім не патрэбна лішняя пагалоска і ўвага. Для іх куды важнейшы канчатковы вынік сваёй дзейнасці, каб перад сабой і навакольнымі не было сорамна. Фельчар Папялёўскага ФАПа Надзея Заянчкоўская заўсёды гатова выслухаць і дапамагчы і справай, і словам. Чалавекам справы і прыкладам для пераймання лічаць калегі, пацыенты і проста знаёмыя фельчара П
Снаряд времён Великой Отечественной войны обнаружен возле деревни Ольшаны

Снаряд времён Великой Отечественной войны обнаружен возле деревни Ольшаны

В дежурную часть Пружанского РОВД поступило сообщение о том, что найден боеприпас времен войны. При проведении земляных работ в поле вблизи деревни Ольшаны Пружанского района, сотрудники газовой службы обнаружили предмет, напоминающий снаряд. На место обнаружения незамедлительно выбыли сотрудники милиции и саперно-пиротехническая группа в/ч 33933. Опасную находку сотрудники с соблюдением всех необходимых мер безопасности вывезли на специализированный полигон и уничтожили. По оценке специалистов, найденным предметом является артиллерийский снаряд 105-мм времен Великой Отечественной войны. Военнослужащие обследовали территорию на предмет наличия других взрывных устройств. Боеприпасов больше не обнаружено. УВД Брестского облисполкома