Воскресенье, 28 мая 2023

Месяц: Февраль 2023

Старик по-прежнему элегантен

Старик по-прежнему элегантен

Зенон Позняк, некогда заметный на белорусском политическом Олимпе, вот уже порядка тридцати лет проживает в эмиграции. В забвение ушел еще в конце девяностых прошлого столетия. И вдруг в двадцатых годах нынешнего века стоящий на пороге восьмидесятилетия дед обрел второе дыхание. Вернула его к жизни, сама того не ожидая, госпожа Тихановская. Еще в двадцатом году, на пике мятежа, Зенон был не в восторге от «налодного лидела». Когда журналист спросил у Позняка, почему Владимир Путин не хочет встретиться с Тихановской, то получил ответ: «Послушайте, Путин все-таки политик…» И не просто политик, а лидер одной из влиятельнейших стран современного мира. Ему ли встречаться с авантюристами? Это тоже самое, если бы Екатерина ІІ встречалась с княжной Таракановой или Емельяном Пугачевым. Го
Пружанскія хакеісты-аматары перамаглі ў абласной «Залатой шайбе» і прадставяць Брэстчыну на рэспубліканскіх спаборніцтвах

Пружанскія хакеісты-аматары перамаглі ў абласной «Залатой шайбе» і прадставяць Брэстчыну на рэспубліканскіх спаборніцтвах

Каманда пружанскіх хакеістаў-аматараў вырвала перамогу на абласных спаборніцтвах «Залатая шайба» і едзе на рэспубліку! Абласныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» ў мінулую пятніцу і суботу прымаў Лядовы палац суседніх Івацэвіч. Каб вызначыць каманду, якая прадставіць Брэсцкую вобласць на рэспубліканскіх спаборніцтвах, сюды з’ехаліся аматарскія зборныя з Брэста, Пінска, Кобрынскага і Пружанскага раёнаў. Прыняла ўдзел у турніры і каманда Івацэвіцкага раёна. На працягу двух дзён на лёдзе спаборнічала больш за 100 хакеістаў 2008–2009 гадоў нараджэння ў дывізіёне «А». Трэба сказаць, што нароўні з хлопцамі гулялі дзяўчаты. Яны змагаліся якраз у складзе івацэвіцкай каманды. Калі ж казаць увогуле пра турнір, то ён аказаўся даволі напружаным, а барацьба бы
Магазін для сапраўдных мужчын «Стыль МЭН» адкрыўся ў пружанскім «Універмагу» (+відэасюжэт)

Магазін для сапраўдных мужчын «Стыль МЭН» адкрыўся ў пружанскім «Універмагу» (+відэасюжэт)

Цудоўны падарунак для ўсіх мужчын зрабіла напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны Пружанскае райспажыўтаварыства. https://youtu.be/Gcw510DjvCU У аўторак ва «Універмагу» адкрыўся новы магазін — «Стыль МЭН». Яго назва гаворыць сама за сябе: тут чакаюць мужчын, якія хочуць выглядаць стыльна і прыгожа. Па словах намесніка старшыні Пружанскага райспажыўтаварыства Ларысы Жуковіч, на пастаяннай аснове вядзецца маніторынг гандлёвай сеткі і спажывецкіх пераваг. У выніку і прыйшлі да высновы, што ў Пружанах не хапае менавіта мужчынскага магазіна, — і вырашылі заняць гэтую нішу. На 88 квадратных метрах былога дзіцячага кафэ «Церамок» прадстаўлена, бадай, усё, што неабходна мужчынам. Большасць тавараў — беларускай вытворчасці. Гэта, напрыклад, кашулі прадпрыемстваў «Надзея» і «Эліз». У аса
Зала гісторыі Пружанскага райаддзела міліцыі — адна з лепшых у рэспубліцы

Зала гісторыі Пружанскага райаддзела міліцыі — адна з лепшых у рэспубліцы

На пачатку бягучага года былі падведзены вынікі рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае музейнае фарміраванне органаў унутраных спраў, у якім другое месца было прысуджана зале гісторыі Пружанскага райаддзела міліцыі. Узнагароду начальніку РАУС Ігару Амельянчуку ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў міністр унутраных спраў РБ Іван Кубракоў. Трэба адзначыць, што фінальнаму падвядзенню вынікаў папярэднічала абласная ацэнка дасягненняў адпаведных музейных фарміраванняў. На гэтым этапе на Брэстчыне спаборнічалі 19 прэтэндэнтаў, сярод якіх неаспрэчнае «золата» было прысуджана пружанскім збіральнікам міліцэйскай гісторыі. Дзякуючы чаму зала гісторыі пружанскай міліцыі была аднагалосна выстаўлена суіскальнікам вышэйшай адзнакі. Падчас вызначэння пераможцаў ацэньвалася не толькі афармленне п
В Пружанах открылся новый магазин низких цен «Маяк»!

В Пружанах открылся новый магазин низких цен «Маяк»!

В нашем городе сегодня, 24 февраля, открылся новый продуктовый магазин «Маяк». Он работает по принципу «жесткого» дискаунтера. Здесь предлагают более 1500 наименований товаров повседневного спроса по оптовым ценам. Новый дискаунтер «Маяк» находится по адресу: ул. Интернациональная, 5. Главная фишка магазина «Маяк» в том, что вместо привычных акций и скидок на отдельные позиции товаров, здесь на весь ассортимент изначально выставлена максимально низкая цена! «Маяк» — это возможность купить все нужные вещи в одном месте!В магазине представлены качественные продукты от белорусских производителей и непродовольственные товары повседневного спроса. В «Маяке» удобно покупать оптом: многие товары выставлены на поддонах и паллетах в упаковках. Комфортное перемещение по торговому з
Святочным канцэртам у Палацы культуры павіншавалі пружанскіх мужчын з Днём абаронцаў Айчыны (+многа фота)

Святочным канцэртам у Палацы культуры павіншавалі пружанскіх мужчын з Днём абаронцаў Айчыны (+многа фота)

У Дзень абаронцаў Айчыны мы аддаём даніну павагі ўсім пакаленням гераічнага воінства нашай краіны, віншуем дзейных і моцных мужчын, якія абараняюць ад цяжкасцяў і нягод свае сем’і, нясуць адказнасць за сучаснае і робяць усё магчымае, каб наша будучыня была шчаслівай. 23 лютага ў Палацы культуры адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства пачалося з віншавальнага звароту старшыні райвыканкама Міхаіла Грышкевіча. — Спрадвеку беларусы асабліва шануюць ратную справу, а абарона Айчыны заўсёды была і будзе свяшчэнным абавязкам сапраўднага грамадзяніна і патрыёта, — адзначыў Міхаіл Міхайлавіч і пажадаў усім мужчынам міру, шчасця, здароўя і дабрабыту. Вядучыя Дзіяна Крэтава і Ганна Жук задалі канцэрту яскравы
Фізік, які любіць і паважае беларускую мову. Яўгену Галякевічу — 90!

Фізік, які любіць і паважае беларускую мову. Яўгену Галякевічу — 90!

22 лютага Яўгену Галякевічу споўнілася 90 год! Гэты чалавек з маладосці спяшаўся пакінуць добры след на зямлі, клапаціўся аб знаёмых і незнаёмых людзях, назапашваў добрыя справы. Яўген Ціханавіч бездакорна кіраваўся сваімі жыццёвымі прынцыпамі і не здрадзіў сваёй годнасці. На чым грунтуецца такая характарыстыка? На аповедах, водгуках пра гэтага вядомага ў горадзе педагога, якія давялося чуць ад тых, з кім ён меў зносіны. У тым ліку — ад яго былых вучняў, якія і нагадалі нам пра юбілей свайго любімага настаўніка фізікі. Настаўніцкі шлях Яўген Галякевіч упершыню пераступіў парог школы ў якасці настаўніка, калі вучыўся на трэцім курсе фізіка-матэматычнага факультэта Брэсцкага педагагічнага інстытута. Яшчэ «зялёнага» студэнта запрасілі ў вячэрнюю школу чыгуначнікаў. Яўген
Выставу мастачкі Ядвігі Сянько «Святло ікон» да канца лютага можна ўбачыць у «Пружанскім палацыку»

Выставу мастачкі Ядвігі Сянько «Святло ікон» да канца лютага можна ўбачыць у «Пружанскім палацыку»

Прэзентацыя выставы «Святло ікон» адбылася 16 лютага ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык». На ёй прадстаўлена каля 40 спісаў вядомых у хрысціянскім свеце ікон, аўтар якіх -- мастачка з Маладзечна Ядвіга Сянько. Выставачнай дзейнасцю Ядвіга Іванаўна займаецца з 2003 года, не ўпершыню дае магчымасць далучыцца да сваёй творчасці і жыхарам нашага раёна. Але на гэты раз наведвальнікаў музея чакаў прыемны сюрпрыз: мастачка сама завітала ў Пружаны. Ядвіга Сянько — аўтар больш за 2000 твораў хрысціянскай тэматыкі. Гэта не толькі спісы ікон, але і вядомыя біблейскія сюжэты, выявы храмаў. Выпускніца факультэта выяўленчага мастацтва Маскоўскага інстытута мастацтваў патлумачыла, што асэнсавана далучылася да іканаграфіі чвэрць стагоддзя таму, калі на Беларусі пачалі адраджацца і мацавацца хры
Пра незвычайную палітыку КНР, дробязнасць ЗША і канфлікт ва Украіне. Падрабязнасці інтэрв’ю Лукашэнкі кітайскім СМІ

Пра незвычайную палітыку КНР, дробязнасць ЗША і канфлікт ва Украіне. Падрабязнасці інтэрв’ю Лукашэнкі кітайскім СМІ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 лютага даў інтэрв'ю кітайскім сродкам масавай інфармацыі, паведамляе БЕЛТА. У якасці інтэрв'юераў выступілі кіраўнік карэспандэнцкага пункта Сіньхуа ў Беларусі Лу Цзіньба і карэспандэнт Медыякарпарацыі Кітая, вядучая праграмы "Размова лідараў" Лі Тунтун. https://www.youtube.com/watch?v=Npe-oRYOwAw У час інтэрв'ю журналісты ў першую чаргу цікавіліся, як развіваюцца адносіны Кітая і Беларусі ў розных сферах, іх гісторыяй і перспектывамі. Размова ішла пра гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне і значныя сумесныя праекты, якія рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі, уключаючы індустрыяльны парк "Вялікі камень" і БНБК, а таксама аб новых магчымасцях у кантэксце ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях". Аляксандр Лукашэнка адказаў таксама на пытанні
Слаўны баявы шлях танкавага камбрыга. Да 120-годдзя знакамітага выхадца Шарашэва, Героя Савецкага Саюза Міхаіла Хацімскага

Слаўны баявы шлях танкавага камбрыга. Да 120-годдзя знакамітага выхадца Шарашэва, Героя Савецкага Саюза Міхаіла Хацімскага

Думаю, што многія чулі пра знакаміты «Неўскі пятачок», як умоўна пазначалі савецкі плацдарм каля Ленінграда, а вось пра падобны выключна важны плацдарм ля Варонежа ведаюць, напэўна, толькі вайсковыя гісторыкі ды жыхары расійскага рэгіёна. Гэты плацдарм атрымаў назву Чыжоўскі, а вайскоўцы, якія абаранялі яго, называлі «Далінай смерці». Для таго, каб пераправіцца на другі бераг аднайменнай з горадам ракі і замацавацца на плацдарме, летам 1942 года савецкія воіны стварылі падводную пераправу з бітай цэглы і бетонных блокаў. Менавіта па гэтай пераправе ўначы на другі бераг перайшлі танкі і пяхота і захапілі правабярэжную частку горада. Плацдарм з жорсткімі баямі ўтрымлівалі 204 дні, менавіта з яго быў нанесены адзін з асноўных удараў пры вызваленні г
Гора-бухгалтару з Пружан пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі за махлярствы з зарплатай

Гора-бухгалтару з Пружан пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі за махлярствы з зарплатай

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана сем крымінальных спраў. Скарыстацца крымінальным шляхам да салодкага жыцця вырашыла бухгалтар аднаго з прадпрыемстваў нашага горада, у абавязкі якой уваходзіла своечасовае і правільнае налічэнне заработнай платы. Жанчына ўносіла недакладныя звесткі аб памеры сваёй зарплаты ў электронныя спісы прадпрыемства, пасля чаго другі бухгалтар, якая не ведала аб крымінальнай дзейнасці першай, дадзеныя дакументы загружала ў сістэму «Кліент-банк» з мэтай пералічэння грашовых сродкаў на карт-рахункі работнікаў. Пасля папяровыя варыянты спісаў, у якіх заработная плата адпавядала рэальнаму яе памеру, махлярка перадавала на подпіс галоўнаму бухгалтару прадпрыемства для далейшага ў
Аддзел культуры — з узнагародай абласнога ўзроўню!

Аддзел культуры — з узнагародай абласнога ўзроўню!

У Іванаве адбылося выязное пасяджэнне калегіі ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама. Прадстаўнікі сферы культуры з усіх рэгіёнаў вобласці пазнаёміліся з выдатнымі мясцінамі Іванаўшчыны, наведалі музей Напалеона Орды і іншыя ўстановы культуры. Для гасцей быў падрыхтаваны канцэрт з удзелам лепшых творчых калектываў рэгіёна. Падчас афіцыйнай часткі мерапрыемства, на якой прысутнічала начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння са сродкамі масавай інфармацыі Міністэрства культуры Вікторыя Ратабыльская, выступілі начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Сяргей Панасюк, які прааналізаваў вынікі работы за мінулы год і пазнаёміў з задачамі на новы, і прадстаўнікі ўстаноў культуры Брэстчыны. На калегіі былі ўручаны ўзнагароды па выніках работы за 2022 год. Адд
Ваеннаслужачы пагранзаставы «Брэст» і ўраджэнец Сухопаля Уладзімір Кабылкевіч: «Служба дасць юнакам упэўненасць і цвёрдасць у прыняцці сур’ёзных рашэнняў»

Ваеннаслужачы пагранзаставы «Брэст» і ўраджэнец Сухопаля Уладзімір Кабылкевіч: «Служба дасць юнакам упэўненасць і цвёрдасць у прыняцці сур’ёзных рашэнняў»

23 лютага прынята ўшаноўваць усіх мужчын. І гарэзлівыя хлапчукі, і сівыя дзядулі, безумоўна, заслугоўваюць увагі ў Дзень абаронцаў Айчыны, але асабліва падкрэслена гэтае свята тычыцца ваенных. Мужчыны, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню Радзіме, з’яўляюцца годнымі нашчадкамі мужных продкаў, якія ў цяжкі і жорсткі час не кінулі Бацькаўшчыну на ганьбаванне чужынцам. Інспектар ІІІ катэгорыі Уладзімір Кабылкевіч. Авангардам Узброеных Сіл Беларусі з’яўляюцца пагранічныя войскі. Дадзеная катэгорыя ваеннаслужачых не па чутках ведае значэнне слоў «моц» і «трываласць». Сапраўдная сутнасць гэтых паняццяў адкрылася і нашаму земляку Уладзіміру Кабылкевічу, які праходзіць тэрміновую службу на пагранічнай заставе «Брэст» імя А. М. Кіжаватава. Між іншым, гэтая застава з’яўляецца самай вялікай
Віншаванне кіраўніцтва раёна з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Віншаванне кіраўніцтва раёна з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Паважаныя абаронцы Айчыны! Дарагія ветэраны! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь! Сёння, калі наша краіна стаіць перад вялікай колькасцю знешніх выклікаў, гэта не проста свята, а момант яднання, які яшчэ раз нагадвае пра тое, што абараняць Айчыну — святы абавязак кожнага з нас. І абараняць яе можна не толькі са зброяй у руках. Добрасумленная праца, актыўная грамадзянская пазіцыя, забеспячэнне харчовай бяспекі, выхаванне патрыётаў — гэта таксама ўклад у будучыню нашай Радзімы. Такія якасці, як сіла і надзейнасць, падтрымка і ўзаемадапамога патрабуюцца не толькі ў баі, але і ў паўсядзённым жыцці, дапамагаюць пераадольваць цяжкасці і дамагацца поспеху. Давайце разам уносіць уклад у забеспячэнне стабільнасці ў грамадстве, прымн
Дэпутат Нацыянальнага сходу Аляксандр Ляўчук падчас работы ў акрузе правёў «прамую лінію» і шэраг сустрэч

Дэпутат Нацыянальнага сходу Аляксандр Ляўчук падчас работы ў акрузе правёў «прамую лінію» і шэраг сустрэч

Дэпутат палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Пружанскай выбарчай акрузе № 9 Аляксандр Ляўчук правёў рабочы тыдзень на падапечнай яму тэрыторыі. Аляксандр Ляўчук падчас сустрэчы з з дырэктарам ДУВП «Пружанскае ПМС» Аляксеем Шахновічам. Аляксандр Георгіевіч правёў прамую тэлефонную лінію, падчас якой да народнага выбранніка звярнулася адзінаццаць чалавек. Тэматыка пытанняў розная: ад асабістых і грамадска значных. Магчымасці вырашэння асобных праблем абмеркаваны ў час сустрэчы з дырэктарам КУВП «Камунальнік» Сяргеем Бабруком. Шэраг пытанняў патрабуе вывучэння і пастаўлены дэпутатам на кантроль. Аляксандр Георгіевіч наведаў таксама ДУВП «Пружанскае ПМС», дзе сустрэўся з дырэктарам Аляксеем Шахновічам. Бакі абмеркавалі пытанні дзейнасці і перспектывы раз