
Перспектывы медыцыны ў раёне, кадравыя пытанні і не толькі — у інтэрв’ю з галоўным урачом Пружанскай ЦРБ Юрыем Юзько
Праводзячы ў Ружанскім сельсавеце выязную рэдакцыйную «лятучку», мы атрымалі просьбу прысутных актывістаў і жыхароў сельсавета апублікаваць інтэрв’ю з новым галоўным урачом Пружанскай цэнтральнай райбальніцы. Юрый Юзько адразу адгукнуўся на яе і адказаў на шэраг пытанняў, якія цікавяць людзей.
— Юрый Віктаравіч, раскажыце пра перспектывы медыцыны ў Пружанскім раёне.
— Самая бліжэйшая — гэта рэканструкцыя былога будынка цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Там у хуткім часе размесцяцца дзіцячая паліклініка і жаночая кансультацыя.
Спадзяюся, што ў бліжэйшы час будзе зацверджаны праект будынка новага прыёмнага пакоя. Там мяркуецца размяшчэнне раздзельных аглядальных пакояў, дыягнастычнай палаты, працэдурнага і перавязачнага кабінетаў. Гэта значыць, што дзяжурная брыгада будзе больш я