Вторник, 14 января 2025

День: 24.02.2023

В Пружанах открылся новый магазин низких цен «Маяк»!

В Пружанах открылся новый магазин низких цен «Маяк»!

В нашем городе сегодня, 24 февраля, открылся новый продуктовый магазин «Маяк». Он работает по принципу «жесткого» дискаунтера. Здесь предлагают более 1500 наименований товаров повседневного спроса по оптовым ценам. Новый дискаунтер «Маяк» находится по адресу: ул. Интернациональная, 5. Главная фишка магазина «Маяк» в том, что вместо привычных акций и скидок на отдельные позиции товаров, здесь на весь ассортимент изначально выставлена максимально низкая цена! «Маяк» — это возможность купить все нужные вещи в одном месте!В магазине представлены качественные продукты от белорусских производителей и непродовольственные товары повседневного спроса. В «Маяке» удобно покупать оптом: многие товары выставлены на поддонах и паллетах в упаковках. Комфортное перемещение по торговому з
Святочным канцэртам у Палацы культуры павіншавалі пружанскіх мужчын з Днём абаронцаў Айчыны (+многа фота)

Святочным канцэртам у Палацы культуры павіншавалі пружанскіх мужчын з Днём абаронцаў Айчыны (+многа фота)

У Дзень абаронцаў Айчыны мы аддаём даніну павагі ўсім пакаленням гераічнага воінства нашай краіны, віншуем дзейных і моцных мужчын, якія абараняюць ад цяжкасцяў і нягод свае сем’і, нясуць адказнасць за сучаснае і робяць усё магчымае, каб наша будучыня была шчаслівай. 23 лютага ў Палацы культуры адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства пачалося з віншавальнага звароту старшыні райвыканкама Міхаіла Грышкевіча. — Спрадвеку беларусы асабліва шануюць ратную справу, а абарона Айчыны заўсёды была і будзе свяшчэнным абавязкам сапраўднага грамадзяніна і патрыёта, — адзначыў Міхаіл Міхайлавіч і пажадаў усім мужчынам міру, шчасця, здароўя і дабрабыту. Вядучыя Дзіяна Крэтава і Ганна Жук задалі канцэрту яскравы
Фізік, які любіць і паважае беларускую мову. Яўгену Галякевічу — 90!

Фізік, які любіць і паважае беларускую мову. Яўгену Галякевічу — 90!

22 лютага Яўгену Галякевічу споўнілася 90 год! Гэты чалавек з маладосці спяшаўся пакінуць добры след на зямлі, клапаціўся аб знаёмых і незнаёмых людзях, назапашваў добрыя справы. Яўген Ціханавіч бездакорна кіраваўся сваімі жыццёвымі прынцыпамі і не здрадзіў сваёй годнасці. На чым грунтуецца такая характарыстыка? На аповедах, водгуках пра гэтага вядомага ў горадзе педагога, якія давялося чуць ад тых, з кім ён меў зносіны. У тым ліку — ад яго былых вучняў, якія і нагадалі нам пра юбілей свайго любімага настаўніка фізікі. Настаўніцкі шлях Яўген Галякевіч упершыню пераступіў парог школы ў якасці настаўніка, калі вучыўся на трэцім курсе фізіка-матэматычнага факультэта Брэсцкага педагагічнага інстытута. Яшчэ «зялёнага» студэнта запрасілі ў вячэрнюю школу чыгуначнікаў. Яўген
Выставу мастачкі Ядвігі Сянько «Святло ікон» да канца лютага можна ўбачыць у «Пружанскім палацыку»

Выставу мастачкі Ядвігі Сянько «Святло ікон» да канца лютага можна ўбачыць у «Пружанскім палацыку»

Прэзентацыя выставы «Святло ікон» адбылася 16 лютага ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык». На ёй прадстаўлена каля 40 спісаў вядомых у хрысціянскім свеце ікон, аўтар якіх -- мастачка з Маладзечна Ядвіга Сянько. Выставачнай дзейнасцю Ядвіга Іванаўна займаецца з 2003 года, не ўпершыню дае магчымасць далучыцца да сваёй творчасці і жыхарам нашага раёна. Але на гэты раз наведвальнікаў музея чакаў прыемны сюрпрыз: мастачка сама завітала ў Пружаны. Ядвіга Сянько — аўтар больш за 2000 твораў хрысціянскай тэматыкі. Гэта не толькі спісы ікон, але і вядомыя біблейскія сюжэты, выявы храмаў. Выпускніца факультэта выяўленчага мастацтва Маскоўскага інстытута мастацтваў патлумачыла, што асэнсавана далучылася да іканаграфіі чвэрць стагоддзя таму, калі на Беларусі пачалі адраджацца і мацавацца хры