Воскресенье, 28 мая 2023

День: 23.02.2023

Пра незвычайную палітыку КНР, дробязнасць ЗША і канфлікт ва Украіне. Падрабязнасці інтэрв’ю Лукашэнкі кітайскім СМІ

Пра незвычайную палітыку КНР, дробязнасць ЗША і канфлікт ва Украіне. Падрабязнасці інтэрв’ю Лукашэнкі кітайскім СМІ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 лютага даў інтэрв'ю кітайскім сродкам масавай інфармацыі, паведамляе БЕЛТА. У якасці інтэрв'юераў выступілі кіраўнік карэспандэнцкага пункта Сіньхуа ў Беларусі Лу Цзіньба і карэспандэнт Медыякарпарацыі Кітая, вядучая праграмы "Размова лідараў" Лі Тунтун. https://www.youtube.com/watch?v=Npe-oRYOwAw У час інтэрв'ю журналісты ў першую чаргу цікавіліся, як развіваюцца адносіны Кітая і Беларусі ў розных сферах, іх гісторыяй і перспектывамі. Размова ішла пра гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне і значныя сумесныя праекты, якія рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі, уключаючы індустрыяльны парк "Вялікі камень" і БНБК, а таксама аб новых магчымасцях у кантэксце ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях". Аляксандр Лукашэнка адказаў таксама на пытанні
Слаўны баявы шлях танкавага камбрыга. Да 120-годдзя знакамітага выхадца Шарашэва, Героя Савецкага Саюза Міхаіла Хацімскага

Слаўны баявы шлях танкавага камбрыга. Да 120-годдзя знакамітага выхадца Шарашэва, Героя Савецкага Саюза Міхаіла Хацімскага

Думаю, што многія чулі пра знакаміты «Неўскі пятачок», як умоўна пазначалі савецкі плацдарм каля Ленінграда, а вось пра падобны выключна важны плацдарм ля Варонежа ведаюць, напэўна, толькі вайсковыя гісторыкі ды жыхары расійскага рэгіёна. Гэты плацдарм атрымаў назву Чыжоўскі, а вайскоўцы, якія абаранялі яго, называлі «Далінай смерці». Для таго, каб пераправіцца на другі бераг аднайменнай з горадам ракі і замацавацца на плацдарме, летам 1942 года савецкія воіны стварылі падводную пераправу з бітай цэглы і бетонных блокаў. Менавіта па гэтай пераправе ўначы на другі бераг перайшлі танкі і пяхота і захапілі правабярэжную частку горада. Плацдарм з жорсткімі баямі ўтрымлівалі 204 дні, менавіта з яго быў нанесены адзін з асноўных удараў пры вызваленні г
Гора-бухгалтару з Пружан пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі за махлярствы з зарплатай

Гора-бухгалтару з Пружан пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі за махлярствы з зарплатай

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана сем крымінальных спраў. Скарыстацца крымінальным шляхам да салодкага жыцця вырашыла бухгалтар аднаго з прадпрыемстваў нашага горада, у абавязкі якой уваходзіла своечасовае і правільнае налічэнне заработнай платы. Жанчына ўносіла недакладныя звесткі аб памеры сваёй зарплаты ў электронныя спісы прадпрыемства, пасля чаго другі бухгалтар, якая не ведала аб крымінальнай дзейнасці першай, дадзеныя дакументы загружала ў сістэму «Кліент-банк» з мэтай пералічэння грашовых сродкаў на карт-рахункі работнікаў. Пасля папяровыя варыянты спісаў, у якіх заработная плата адпавядала рэальнаму яе памеру, махлярка перадавала на подпіс галоўнаму бухгалтару прадпрыемства для далейшага ў
Аддзел культуры — з узнагародай абласнога ўзроўню!

Аддзел культуры — з узнагародай абласнога ўзроўню!

У Іванаве адбылося выязное пасяджэнне калегіі ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама. Прадстаўнікі сферы культуры з усіх рэгіёнаў вобласці пазнаёміліся з выдатнымі мясцінамі Іванаўшчыны, наведалі музей Напалеона Орды і іншыя ўстановы культуры. Для гасцей быў падрыхтаваны канцэрт з удзелам лепшых творчых калектываў рэгіёна. Падчас афіцыйнай часткі мерапрыемства, на якой прысутнічала начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння са сродкамі масавай інфармацыі Міністэрства культуры Вікторыя Ратабыльская, выступілі начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Сяргей Панасюк, які прааналізаваў вынікі работы за мінулы год і пазнаёміў з задачамі на новы, і прадстаўнікі ўстаноў культуры Брэстчыны. На калегіі былі ўручаны ўзнагароды па выніках работы за 2022 год. Адд
Ваеннаслужачы пагранзаставы «Брэст» і ўраджэнец Сухопаля Уладзімір Кабылкевіч: «Служба дасць юнакам упэўненасць і цвёрдасць у прыняцці сур’ёзных рашэнняў»

Ваеннаслужачы пагранзаставы «Брэст» і ўраджэнец Сухопаля Уладзімір Кабылкевіч: «Служба дасць юнакам упэўненасць і цвёрдасць у прыняцці сур’ёзных рашэнняў»

23 лютага прынята ўшаноўваць усіх мужчын. І гарэзлівыя хлапчукі, і сівыя дзядулі, безумоўна, заслугоўваюць увагі ў Дзень абаронцаў Айчыны, але асабліва падкрэслена гэтае свята тычыцца ваенных. Мужчыны, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню Радзіме, з’яўляюцца годнымі нашчадкамі мужных продкаў, якія ў цяжкі і жорсткі час не кінулі Бацькаўшчыну на ганьбаванне чужынцам. Інспектар ІІІ катэгорыі Уладзімір Кабылкевіч. Авангардам Узброеных Сіл Беларусі з’яўляюцца пагранічныя войскі. Дадзеная катэгорыя ваеннаслужачых не па чутках ведае значэнне слоў «моц» і «трываласць». Сапраўдная сутнасць гэтых паняццяў адкрылася і нашаму земляку Уладзіміру Кабылкевічу, які праходзіць тэрміновую службу на пагранічнай заставе «Брэст» імя А. М. Кіжаватава. Між іншым, гэтая застава з’яўляецца самай вялікай
Віншаванне кіраўніцтва раёна з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Віншаванне кіраўніцтва раёна з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Паважаныя абаронцы Айчыны! Дарагія ветэраны! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь! Сёння, калі наша краіна стаіць перад вялікай колькасцю знешніх выклікаў, гэта не проста свята, а момант яднання, які яшчэ раз нагадвае пра тое, што абараняць Айчыну — святы абавязак кожнага з нас. І абараняць яе можна не толькі са зброяй у руках. Добрасумленная праца, актыўная грамадзянская пазіцыя, забеспячэнне харчовай бяспекі, выхаванне патрыётаў — гэта таксама ўклад у будучыню нашай Радзімы. Такія якасці, як сіла і надзейнасць, падтрымка і ўзаемадапамога патрабуюцца не толькі ў баі, але і ў паўсядзённым жыцці, дапамагаюць пераадольваць цяжкасці і дамагацца поспеху. Давайце разам уносіць уклад у забеспячэнне стабільнасці ў грамадстве, прымн