Суббота, 23 сентября 2023

День: 21.02.2023

Новым дырэктарам Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа назначаны Дзмітрый Чайкоўскі

Новым дырэктарам Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа назначаны Дзмітрый Чайкоўскі

Новым дырэктарам установы адукацыі "Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж" назначаны Дзмітрый Уладзіміравіч Чайкоўскі. Раней ён быў старшынёй раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК. Пружанскі каледж -- адна з вядучых устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі Брэстчыны ў сферы сельскай гаспадаркі. Тут рыхтуюць будучых аграномаў, электрыкаў, механікаў і ўпраўленцаў у сферы АПК. У бліжэйшы час у нашай газеце раскажам больш падрабязна. Фота Кацярыны Масік
Чым займаецца агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры, якія навацыі тут укараняюць і хто натхняе на развіццё — расказаў начальнік Пружанскага філіяла Аляксандр Папкоў

Чым займаецца агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры, якія навацыі тут укараняюць і хто натхняе на развіццё — расказаў начальнік Пружанскага філіяла Аляксандр Папкоў

Сёння -- Дзень работнікаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы. Арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці (больш вядомыя людзям па сваёй былой назве — Бюро тэхнічнай інвентарызацыі) сёлета адзначаюць 20-годдзе з дня ўступлення ў сілу Закона аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю. Менавіта з гэтым дакументам звязана зараджэнне ўсёй сістэмы дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, якая існуе па сённяшні дзень. Пра яе сучасныя магчымасці і прынцыпы ўзаемадзеяння з кліентамі гутарым з начальнікам Пружанскага філіяла РУП «Брэсцкае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры» Аляксандрам Папковым. — Аляксандр Іванавіч, раскажыце, калі ласка, якія накірункі дзейнасці агенцтва з’яўляюцца актуальнымі ў цяперашні
Лукашэнка на сустрэчы з Бжанія ў Мінску: гэта сустрэча па-чалавечы вельмі важная, і адносіны павінны развівацца

Лукашэнка на сустрэчы з Бжанія ў Мінску: гэта сустрэча па-чалавечы вельмі важная, і адносіны павінны развівацца

Пытанні развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Абхазіяй абмеркаваны на сустрэчы ў Мінску Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Рэспублікі Абхазія Асланам Бжанія, паведамляе БЕЛТА. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі заўсёды былі зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Абхазіяй, аб чым у тым ліку ішла размова ў час сустрэчы беларускага лідара з Асланам Бжанія на абхазскай зямлі ў верасні 2022 года. "Не пакідала мяне адна думка толькі: чаму кіраўніцтва Грузіі так востра рэагуе на нашы сустрэчы. Няўжо паміж людзьмі, паміж народамі не можа быць нармальных, цёплых дружалюбных адносін? Можа, гэтыя, як я тады гаварыў, адносіны і паслужаць міру і дружбе паміж абхазскім і грузінскім народамі. Мы ж з вамі ніколі не планавалі ніякіх акцый адносна Тбілісі", - с
Лукашэнка: сітуацыя ў свеце вымушае Беларусь і Іран шукаць запатрабаваныя формы супрацоўніцтва

Лукашэнка: сітуацыя ў свеце вымушае Беларусь і Іран шукаць запатрабаваныя формы супрацоўніцтва

Сітуацыя ў свеце вымушае Беларусь і Іран шукаць запатрабаваныя формы супрацоўніцтва. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ірана ў Беларусі Саідам Яры, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Гаворачы аб супрацоўніцтве з Іранам, кіраўнік дзяржавы заўважыў, што вынікі маглі б быць значна большыя, але ўсё тое, што ўжо зроблена за перыяд дзейнасці пасла ў Беларусі, з'явіцца асновай, фундаментам будучых двухбаковых адносін. "Вядома ж, як я ўжо сказаў, больш маглі зрабіць, але сітуацыя, якая складваецца ў свеце і вакол Ірана і Беларусі, на шчасце, вымушае нас быць бліжэй і шукаць тыя формы супрацоўніцтва, якія сёння запатрабаваны", - адзначыў беларускі лідар. Узровень тавараабароту паміж дзвюма краінамі Прэзідэнт ацаніў як нармальн
У нядзелю ў Пружанах — Масленіца!

У нядзелю ў Пружанах — Масленіца!

Пружанскі гарадскі Палац культуры запрашае 26 лютага ў 12.00 гадзін на народнае свята «Масленка ў Пружанах». Вас чакаюць атракцыёны, гульні, танцы, падарункі, масленічны слуп і выязны гандаль. Гарадская плошча. 0+.
Бар’ер супраць грыпу — вакцынацыя! У цэнтры гігіены і эпідэміялогіі нагадалі пра сезонныя захворванні

Бар’ер супраць грыпу — вакцынацыя! У цэнтры гігіены і эпідэміялогіі нагадалі пра сезонныя захворванні

Узнікненне вострых рэспіраторных інфекцый (ВРІ) правакуюць розныя групы вірусаў і іншыя мікраарганізмы. Інфекцыя пачынаецца з запалення слізістых абалонак дыхальных шляхоў, кашлю, чхання, насмарку, павышаецца тэмпература цела. Падобная клінічная карціна і ў грыпу. Пра тое, як адрозніць менавіта гэтую хваробу і як засцерагчыся ад яе, расказала загадчыца аддзела эпідэміялогіі Пружанскага РЦГЭ Крысціна Пашкевіч. — Крысціна Мікалаеўна, як не пераблытаць грып з ВРІ? — Найперш трэба быць уважлівым да сімптомаў. Пры вірусе грыпу пераважаюць прыметы інтаксікацыі: млоснасць, ванітаванне. Тыповая грыпозная інфекцыя пачынаецца звычайна востра, з рэзкага ўздыму тэмпературы цела на працягу сутак да 39-40 градусаў (працягваецца пры няўскладненай форме ад 1-3 да 5 дзён). Высокая тэмпература суправ