Воскресенье, 28 мая 2023

День: 19.02.2023

Рэцэпты на Біс. Торт «Баўнці» ад бухгалтара ААТ «Пружанскае» Святланы Паляшчук

Рэцэпты на Біс. Торт «Баўнці» ад бухгалтара ААТ «Пружанскае» Святланы Паляшчук

Рэцэпт ад бухгалтара ААТ «Пружанскае» Святланы Паляшчук. ІНГРЭДЫЕНТЫ: тварог абястлушчаны — 300 г,стружка какосавая — 60 г,яйка курынае — 6 шт.,малако — 150 мл,жэлацін — 1 пакецік (14 г),какосавы алей — 3 ст. лыжкі,какава — 2 ст. лыжкі,замяняльнік цукру (стэвія) — на смак. ПРЫГАТАВАННЕ: Аддзяляем бялкі ад жаўткоў і ўзбіваем да моцных пікаў. Дадаём какосавую стружку, стэвію і акуратна змешваем. Форму для выпякання высцілаем пергаментнай паперай, выкладваем на яе бялковую масу і адпраўляем у разагрэтую да 150 градусаў духоўку на 50 мінут (да з’яўлення румянай скарыначкі). Гатуем крэм: змешваем малако з двума жаўткамі і заварваем, памешваючы, 10 мінут. Замочваем жэлацін, затым палову з яго дадаём у крэм, добра змешваем і выключаем агонь. Змешваем тварог, стэвію і
Працягваем чытаць вашы пісьмы

Працягваем чытаць вашы пісьмы

Зносіны з чытачамі заўсёды карысныя для журналістаў. І не мае значэння, у якой яны форме: асабістая сустрэча, гутарка па тэлефоне або ліст, атрыманы па пошце. Дарэчы, вялікі стос чытацкіх пісьмаў з пажаданнямі, парадамі і заўвагамі ўжо пачаў «працаваць»: мы не толькі робім агляды напісанага, але і спланавалі шэраг артыкулаў для будучых нумароў. «Зусім і не адчуваеш, што ты — пенсіянер: родная газета дазваляе быць разам з калегамі, сябрамі, землякамі, — напісалі ў сваім лісце Генадзь Людвікавіч і Таццяна Мікалаеўна Крацы з в. Гарадняны. — Дзякуючы карэспандэнтам «раёнкі» мы даведваемся пра працавітых, таленавітых людзей, на якіх багатая пружанская зямля. Пісаць пра людзей заўсёды няпроста, але адчуваецца, што кожны матэрыял рыхтуецца з душой». Як педагог па прафесіі, Таццяна Мікалаеўна
Работнікі Пружанскага РАНС, пракуратуры і  журналісты «раёнкі» адправіліся ў супрацьпажарны рэйд у Куплін

Работнікі Пружанскага РАНС, пракуратуры і журналісты «раёнкі» адправіліся ў супрацьпажарны рэйд у Куплін

Па даручэнні Генеральнай пракуратуры актывізавана работа па забеспячэнні пажарнай бяспекі. На падставе аналізу аператыўнай абстаноўкі, якая звязана з пажарамі і гібеллю людзей у вогненных здарэннях па краіне, па ініцыятыве вышэйшай пракурорскай інстанцыі прыняты безадкладныя меры адносна каардынацыі работы ўсіх суб’ектаў прафілактыкі правапарушэнняў па дадзеным накірунку. Гэта тычыцца і нашага раёна, на тэрыторыі якога ў мінулым годзе ў пажарах загінула 9 чалавек. З прафілактычным візітам работнікі РАНС прыбылі па чарговым адрасе. Пры аналізе ўсіх трагічных выпадкаў відавочны «чалавечы фактар». Ні адно здарэнне не адбылося па прычыне непераадольных абставін, а ўзнікалі ўзгаранні з-за грубых парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі. Менавіта курэнне ў ложку ў нецвярозым стане забрала бол