
Якія вітаміны патрэбны цяжарнай жанчыне? Расказвае акушэр-гінеколаг Галіна Пекач
-- Раскажыце, калі ласка, якія вітаміны і мікраэлементы неабходна прымаць жанчыне падчас цяжарнасці. Ці заўсёды іх прыём абгрунтаваны?
Ірына.
На пытанне нашай падпісчыцы адказвае акушэр-гінеколаг санаторыя «Ружанскі» і Пружанскай ЦРБ Галіна Пекач.
— Цяжарнасць — гэта асаблівы час, калі неабходна думаць не толькі пра сябе, але і пра будучае дзіцятка, — кажа Галіна Юр’еўна. — Для нармальнага развіцця маленькага арганізма важным з’яўляецца адэкватнае спажыванне макра- і мікраэлементаў. Калі ў цэлым вы прытрымліваецеся рэкамендацый па здаровым харчаванні, то падчас цяжарнасці асаблівых змен у свой прывычны рацыён уносіць не трэба.
Якія вітаміны і мікраэлементы неабходна прымаць абавязкова падчас цяжарнасці незалежна ад якасці харчавання?
Фоліевая кіслата
Іграе важную рол